Камісія, паводле сайту Міністэрства юстыцыі, ня толькі кантралюе выкананьне правоў асуджаных, але і ўдзельнічае ў сацыяльных праектах, у тым ліку дапамагае асуджаным атрымаць дадатковую адукацыю. Чым Алег Гулак мае намер там займацца? Ці зможа наведваць калёніі, каб апэратыўна рэагаваць на сыгналы аб парушэньні правоў вязьняў? З праваабаронцам пагутарыў карэспандэнт Свабоды.