«Мужчына нанёс сабе пашкоджаньне нажом у вобласьць горла. Яго спынілі і перадалі мэдыкам амапаўцы, якія там дзяжурылі. Пра палітычныя матывы нічога невядома, ёсьць падазрэньні, што гэта наркаман, што быў у стане наркатычнага ап’яненьня. Цяпер гэтым займаюцца мэдыкі», — паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар менскай гарадзкой міліцыі Аляксандар Ластоўскі.
У 18 гадзін 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць расейска-беларускіх манэўраў «Захад-2017» і салідарнасьці з палітвязьнямі. Акцыя доўжылася 40 хвілін і закончылася без інцыдэнтаў. У той жа дзень у «Прэзыдэнт-гатэлі» непадалёк ад Кастрычніцкай плошчы праходзіла сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
У той дзень пра здарэньне на Кастрычніцкай плошчы афіцыйна нічога не паведамлялася.