Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Вінярскага арыштавалі на 10 сутак за заклікі да акцыі пратэсту


Максім Вінярскі, архіўнае фота
Максім Вінярскі, архіўнае фота

На 10 сутак адміністрацыйнага арышту асудзіў Маскоўскі суд актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.

Актывіст быў пакараны за перапост у інтэрнэце артыкула, які суд палічыў заклікам да несанкцыянаванай акцыі пратэсту. У ізалятар на Акрэсьціна Максіма Вінярскага забралі наўпрост з суду. Вінярскі пасьпеў папрасіць, каб да яго ў ізалятар прыйшоў адвакат, бо ён зьбіраецца абскардзіць пастанову аб арышце.

Максіма Вінярскага затрымалі раніцай 13 кастрычніка каля дому. Перад судом Вінярскі выказваў меркаваньне, што яго зьбіраюцца ізаляваць напярэдадні акцыі пратэсту, заплянаванай на 21 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG