Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пастанавіў аштрафаваць журналіста Алеся Баразенку і канфіскаваць абсталяваньне тэлеканалу «Белсат»

абноўлена

Аляксандар Баразенка, архіўнае фота
Аляксандар Баразенка, архіўнае фота

Першамайскі суд Менску прызнаў журналіста Аляксандра Баразенку вінаватым у парушэньні аўтарскага права на гандлёвы знак «Белсат» і пастанавіў аштрафаваць яго на 40 базавых велічынь (920 рублёў). Таксама прызначаная канфіскацыя ўсёй тэхнікі, якую забралі ў самога Баразенкі і на офісах тэлеканалу падчас ператрусаў 31 сакавіка.

Журналіст Аляксандар Баразенка быў затрыманы 25 сакавіка і пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Журналіст мяркуе, што ў гэты час тыя, хто адабраў у яго камэру, наляпілі на яе налепкі зь лягатыпам БЕЛСАТ, якіх раней на камэры не было.

Сёлета ў жніўні суд ужо разглядаў справу аб парушэньні журналістам аўтарскага права на гандлёвы знак «Белсат», але тады шэраг сьведак казалі, што падчас здымкаў 25 сакавіка такога лягатыпу на камэры Аляксандра Баразенкі не было. У выніку судзьдзя Дзьмітры Цякал адправіў матэрыялы справы на дапрацоўку.

10 кастрычніка ў справе Аляксандра Баразенкі пачаўся новы суд, цяпер паседжаньне вяла судзьдзя Анастасія Папко.

У судзе Аляксандар Баразенка паўтарыў ранейшыя паказаньні — што ён супрацоўнічае з інфармацыйным агенцтвам News Informacje, якое, у сваю чаргу, супрацоўнічае зь «Белсатам», перадае сайт БАЖ. Паводле крыніцы, тэхніка, якую ў Аляксандра Баразенкі міліцыянты забралі 25 сакавіка, «ня ўводзілася ў грамадзянскі абарот тавараў — не прадавалася і не здавалася — выкарыстоўвалася выключна дзеля асабістай працы». Тое самае журналіст паказаў і адносна абсталяваньня, якое міліцыянты забралі з офісу тэлеканалу «Белсат ТВ» 31 сакавіка.

Пра тое, што ў офісе тэлеканалу знаходзіцца тэлевізійнае абсталяваньне, міліцыя даведалася ад бізнесоўца Аляксандра Белякова. Гэта стала вядома з матэрыялаў справы Аляксандра Баразенкі, якія былі агалошаныя ў судзе.

Уласьнік фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэй Белякоў ужо больш за 5 гадоў спрабуе праз суд забараніць польскаму тэлеканалу «Белсат ТВ» карыстацца лягатыпам «Белсат», бо ён валодае ў Беларусі таварным знакам «Белсат». 4 верасьня 2014 году суд задаволіў пазоў Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансьляцыі на тэрыторыю Беларусі ды на інтэрнэт-старонцы.

Паводле экспэрта, якога заслухалі на працэсе ў Першамайскім судзе, прыблізны кошт абсталяваньня, арыштаванага ў офісе польскага тэлеканалу, — 25 тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG