У менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што на завулку Акрэсьціна, некаторых арыштантак прымушаюць прыбіраць ня толькі свае камэры, але і калідоры ды іншыя службовыя памяшканьні. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала праваабаронца Натальля Гарачка, якая выйшла зь ЦІПу пасьля 15 сутак арышту, які прыпаў на Новы год. Паводле Натальлі Гарачкі, у асаблівым становішчы апынуліся жанчыны, якіх трымаюць у ЦІПе перад дэпартацыяй зь Беларусі.