Паводле Андрэя Бяляўскага, пра дату судовага працэсу яму яшчэ не паведамілі. Пры гэтым Бяляўскі кажа, што спадзяецца на станоўчы для сябе вырак:
«Немагчыма прадказаць, якое рашэньне прыме судзьдзя, але спадзяюся, што ён улічыць мой арышт у справе «Белага легіёну», — сказаў Андрэй Бяляўскі Свабодзе.
Баявы патрон ад аўтамату Калашнікава быў знойдзены сярод рэчаў Андрэя Бяляўскага падчас ператрусу пасьля ягонага затрыманьня ў сакавіку 2017 году ў так званай «справе патрыётаў» (справе «Белага легіёну»).
На сьледзтве Бяляўскі паведаміў, што захоўваў патрон у якасьці сувэніру. Паводле артыкулу аб незаконным абарачэньні зброі Бяляўскаму пагражаюць папраўчыя работы, арышт да трох месяцаў альбо да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Бяляўскі сваю віну ў захоўваньні патрону прызнае.
Бяляўскі прабыў пад арыштам 2,5 месяцы.