Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску працягваюць судзіць аўтараў Regnum: суд вывучае пісьмовыя доказы


Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum. На лаве падсудных грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Менск, 18 сьнежня 2017 году
Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum. На лаве падсудных грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Менск, 18 сьнежня 2017 году

У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс над аўтарамі пракрамлёўскага сайту Regnum.ru, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці ды незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

«3-га студзеня працэс адновіцца, сьведак апыталі, цяпер зоймуцца вывучэньнем пісьмовых доказаў ды іншых матэрыялаў справы», — паведаміла Свабодзе прэсавая сакратарка Менгарсуду Настасься Шыльвян.

Працэс пачаўся 18 сьнежня. На лаве падсудных аўтары Regnum, грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Калі іхная віна ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці сваімі артыкуламі будзе даказаная, ім пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Выступаючы на допытах у судзе, як і раней на сьледзтве, абвінавачваныя аўтары віны не прызнавалі.

Паўлаўца, Алімкіна і Шыптэнку трымаюць за кратамі са сьнежня 2016 году.

За што судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Цытаты з артыкулаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG