Валянціна Матусевіч памерла 23 лютага ў Менску ад цяжкай хваробы. Да 2006 году яна ўзпачальвала жаночую партыю «Надзея».
Суд Цэнтральнага раёну Менску завочна аштрафаваў на 30 базавых велічынь сустаршыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.
Вязьня папраўчай калёніі № 9 Міхаіла Жамчужнага зноў пакаралі 10 суткамі карцэра. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які атрымаў зьвесткі пра Міхаіла Жамчужнага пасьля візыту адваката вязьня ў Горацкую калёнію.
У Маскоўскім судзе завяршаецца працэс над удзельнікам «Маршу недармаедаў» менчуком Сьвятаславам Барановічам, якога судзяць праз абвінавачаньне ў нападзе на міліцыянта.
Паводле Андруся Козела, пратакол аб адміністрацыйным парушэньні міліцыянт складаў пад дыктоўку свайго начальніка.
У Маскоўскім судзе Менску распачаўся працэс над будаўніком зь Менску Сьвятаславам Барановічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта пасьля акцыі «Марш недармаедаў», якая прайшла ў Менску 15 сакавіка 2017 году.
15 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца суд над Сьвятаславам Барановічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта падчас «Маршу недармаедаў» летась у сакавіку ў Менску. Судзіць Барановіча будзе судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка.
Аўтары пракрамлёўскага агенцтва «Рэгнум» Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка падалі ў Вярхоўны суд скаргі па прысуд, які ім вынес Менскі гарадзкі суд 2 лютага. Пра гэта Свабодзе сказаў Юры Паўлавец, які даслаў скаргу апошнім з трох.
Яшчэ на 3 месяцы, да 1 траўня 2018 году, працягнулі сьледзтва ў справе кіраўнікоў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
У Рэспубліканскім доме моладзі, дзе цэнтральны офіс БРСМ, гэтая моладзевая арганізацыя правяла акцыю пад назвай «Моладзь і выбары: формула адказнасьці».
У прэсавай службе Вярхоўнага суду карэспандэнту Свабоды паведамілі, што ў судзе разглядаецца справа ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.
Былы судзьдзя і адвакат Гары Паганяйла не выключае, што працэс над украінскім журналістам Паўлам Шаройкам паводле абвінавачаньня ў шпіянажы ўжо пачаўся ў Менску за зачыненымі дзьвярыма, у той час як у Чарнігаве пачынаюць судзіць «беларускага шпіёна» Юрыя Палітыку.
Калі пачнецца працэс і ці будзе ён адкрыты, абаронца не ўдакладніла, спаслаўшыся на занятасьць. У Вярхоўным судзе і КДБ, які вёў справу Паўла Шаройкі, зьвесткі пра суд над журналістам не камэнтуюць.
На 6 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права 5 гадоў пасьля вызваленьня займаць кіроўныя пасады асуджаны Генадзь Зубараў, былы кіраўнік Банкаўскага працэсінгавага цэнтру
У КДБ Беларусі адмовіліся камэнтаваць словы Настасьсі Вашукевіч з Бабруйску пра тое, што яе нібыта затрымлівалі супрацоўнікі КДБ як актывістку «Хартыі-97».
Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 21%, а станоўчае сальда зьнешняга гандлю прадпрыемстваў падвысілася на 24%. Ці сапраўды Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі — эфэктыўнае сучаснае прадпрыемства зь вялікім патэнцыялам? Адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Сябры аргкамітэту распрацавалі лягатып сьвята, сабралі больш за 1 тысячу рублёў ахвяраваньняў.
Пра біткойн і крыптавалюты, бязьвіз, супрацьстаяньне NATO, Данбас і санкцыі.
Працэс над былым палітвязьнем Святаславам Барановічам адбудзецца 15 лютага ў Маскоўскім судзе. Судзіць удзельніка «Маршу недармаедаў» будзе судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка, працэс пачнецца ў 10.30, сказалі Свабодзе ў Маскоўскім судзе.
40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх паскардзіўся ў пракуратуру і Сьледчы камітэт на пабоі ад міліцыянтаў, атрымаў цяпер яшчэ і штраф.
Загрузіць яшчэ