Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс па справе ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі ідзе ў Вярхоўным судзе


Паўло Шаройка
Паўло Шаройка

У прэсавай службе Вярхоўнага суду карэспандэнту Свабоды паведамілі, што ў судзе разглядаецца справа ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.

«Калі пачаўся працэс, хто судзьдзя — не камэнтуем. Працэс закрыты», — сказала прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Юлія Ляскова.

Раніцай 12 лютага пра тое, што працэс над Шаройкам прызначаны, паведаміла ягоны адвакат Ларыса Быкава, якая, аднак, не назвала даты пачатку працэсу.

Карэспандэнт Грамадзкай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны Паўло Шаройка быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі 25 кастрычніка 2017 году ў Менску і абвінавачаны ў стварэньні ў Беларусі шпіёнскай сеткі зь ліку грамадзян краіны, «якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданьні збору зьвестак выведнага характару ў ваенна-палітычнай сфэры».

У дачыненьні Шаройкі была заведзеная крымінальная справа паводле 358-на артыкулу Крымінальнага кодэксу — за шпіянаж. Таксама, паводле КДБ, быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які нібыта выконваў шпіёнскія заданьні Паўла Шаройкі на карысьць Украіны. Гэты чалавек, чыё прозьвішча ў КДБ не называюць, быў абвінавачаны ў здрадзе радзіме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG