Без наведнікаў застаўся рэстаран «Поедем поедим» увечары 14 чэрвеня, калі пачалася тэлетрансьляцыя першай гульні чэмпіянату сьвету па футболе, які стартаваў у Расеі. Пра гэта паведамілі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю, дамагаючыся яе закрыцьця з прычыны парушэньня ахоўнай зоны вакол мэмарыяльнага лесу Курапаты.