Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кіраўнікоў недзяржаўнага Інстытуту матэматыкі і кібэрнэтыкі завялі крымінальную справу


Архіўнае фота. На занятках праграмістаў Інстытуту матэматыкі і кібэрнэтыкі
Архіўнае фота. На занятках праграмістаў Інстытуту матэматыкі і кібэрнэтыкі

На кіраўнікоў і сяброў прыватнай навучальнай установы «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытуту Павал Бука, у кватэры якога сьледчыя павялі ператрус.

«Абвясьцілі, што справу завялі ў сакавіку, а да таго была праверка. Нам ставяць у віну адукацыйную дзейнасьць без рэгістрацыі і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць зь нясплатай падаткаў з прыбыткаў на 30 тысяч рублёў. Зноў пачалі цягаць на допыты лектараў і слухачоў лекцый, вось і ў маёй хаце правялі ператрус. Нічога не забралі, але робяць усё, каб знайсьці хоць якія доказы нашай віны. Раней нават праектар забіралі для праверкі. Але мы настойваем, што працавалі законна, бо вялі выключна грамадзкую дзейнасьць, і ўсе дакумэнты ў нас спраўныя», — апавёў Свабодзе Павал Бука.

Грамадзкая арганізацыя «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» была зарэгістраваная ў 1997 годзе. Інстытут разьлічаны на слухачоў, якія атрымліваюць адукацыю ў розных ВНУ, а ў ім слухаюць лекцыі, якія лічаць для сябе карыснымі і цікавымі. «Чытаньне лекцый не патрабуе ліцэнзаваньня, і плату за праслухоўваньне лекцый мы ніколі ня бралі, сьцьвярджае Павал Бука.

Паводле дырэктара інстытуту, лекцыі па курсе праграмаваньня чыталіся па-беларуску, іх наведвалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Як у Беларусі гадуюць беларускамоўных праграмістаў з украінскімі дыплёмамі

Але летась у траўні лекцыі давялося спыніць. Напярэдадні працай інстытуту зацікавіліся сьледчыя з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю, лектараў і слухачоў курсу пачалі выклікаць на размовы. Цягам амаль году цягнулася праверка, якая, як цяпер высьветлілася, прывяла да крымінальнай справы.

«Пры гэтым нам за год тройчы дасылалі лісты, у якіх паведамлялі, што ў нашых дзеяньнях няма складу злачынства», — адзначае Павал Бука.

Першы інцыдэнт здарыўся ў сакавіку 2017 году, калі праз умяшальніцтва сьледчых спыніўся курс лекцый па праграмаваньні.

Тады ў інстытуце прайшоў ператрус, забралі кампутарную тэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG