Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабіль з расейскімі нумарамі зьбіў двух пікетоўцаў на ўезьдзе ў рэстарацыю «Поедем поедим»


Дзяніс Садоўскі і Яўген Батура
Дзяніс Садоўскі і Яўген Батура

Кіроўца «Мазды» з расейскімі нумарамі не спыніўся перад абаронцамі Курапатаў, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим», і зьбіў двух чалавек — Яўгена Батуру і Васіля (прозьвішча невядомае).

Абодва атрымалі лёгкія пашкоджаньні.

Кіроўца «Мазды» абражаў актывістаў. Паводле пікетоўцаў, зь яго вуснаў былі абразы і ў бок Курапатаў.

Сам кіроўца кажа, што абодва самі кінуліся на капот «Панавыдумлялі пра гэтыя ахвяры, а цяпер робяць праблему», — сказаў ён.

На кіроўцу супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол за парушэньне правілаў дарожнага руху. Але адначасова яны склалі пратаколы і на 5 абаронцаў Курапатаў, сярод якіх Дзяніс Садоўскі і Яўген Батура, за выхад на праезную частку.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG