Рэстарацыя «Поедем поедим», закрыцьця якой больш за 4 месяцы дамагаюцца абаронцы Курапатаў, ня будзе працаваць у нядзелю 28 кастрычніка.
Трывогу наконт высечкі дрэваў у Курапатах забілі пікетоўцы, якія дзяжураць каля рэстарацыі «Поедем поедим».
«Гукавая абалонка тэксту, вымаўленая ў выглядзе словаў...» ды іншыя фармулёўкі са сьпісу.
«Перадавай прывітаньне Бяляцкаму!» — сказалі на разьвітаньне турэмнікі ў Бабруйску Зьмітру Паліенку.
Працы па добраўпарадкаваньні Курапатаў павінны завяршыцца да 15 лістапада.
Супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Менску сумесна з АМАПам і ДАІ правялі 21 кастрычніка рэйд на Ждановіцкім рынку.
Менскі раённы суд прызнаў вінаватым у парушэньні правілаў абыходжаньня са зброяй са сьмяротным зыходам сяржанта Сяргея Крупу. Прысуд яму — 2,5 года пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі-пасяленьні.
30 гадоў таму ў Менску быў утвораны арганізацыйны камітэт БНФ, зь якога пачалася дзейнасьць арганізацыі, што назаўсёды ўвайшла ў гісторыю Беларусі. Свабода задала кіраўнікам БНФ розных часоў два аднолькавыя пытаньні пра мінулае і будучыню арганізацыі.
Ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам чацьвёрты дзень працягваюцца будаўнічыя працы па падрыхтоўцы да ўсталяваньня мэмарыяльнага знаку, які выйграў конкурс, абвешчаны Міністэрствам культуры.
Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў удзельнікаў пікету супраць дзедаўшчыны, які адбыўся 16 кастрычніка.
Старшы сяржант Сяргей Крупа абвінавачваецца паводле 2 часткі 463 артыкула Крымінальнага кодэксу — парушэньне правілаў абыходжаньня са зброяй, якое прывяло да сьмерці чалавека.
У Курапатах пачалі працаваць экскаватары. Капаюць траншэю для адводу вады і зьбіраюцца рабіць дарожку да Галгофы. Пікетоўцы дамагліся спыненьня працы.
Сьвятар не зарэгістраванай у Менску Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч у інтэрвію Свабодзе вітаў навіны з Усясьветнага патрыярхату, які зрабіў чарговыя крокі да стварэньня самастойнай Украінскай праваслаўнай царквы.
За крычалку «Хто ня скача, той м...ль», якая стала шырока вядомая пасьля Эўрамайдану і Рэвалюцыі годнасьці 2014 году ў Кіеве, цяпер у Беларусі будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці.
На пікетоўцаў, якія выступаюць супраць існаваньня рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, агулам было складзена болей за 150 пратаколаў аб адмінстрацыйных парушэньнях.
9 кастрычніка ў Жэнэве на сэсіі Камітэту правоў чалавека ААН завяршылася абмеркаваньне дакладу беларускага ўраду пра сытуацыю ў краіне ў галіне правоў чалавека.
Марына Мацулевіч, якая два дні галадала каля менскага сьледчага ізалятару нумар 1, спыніла сваю акцыю. Пра гэта яна паведаміла карэспандэнту Свабоды.
8-9 кастрычніка ў Камітэце правоў чалавека ААН адбудзецца дыскусія аб правах чалавека ў Беларусі. Для ўдзелу ў абмеркаваньні афіцыйнага і альтэрнатыўнага дакладаў у Жэнэву зь Беларусі прыехалі дзьве дэлегацыі.
Паводле Міністэрства адукацыі за 8 месяцаў 2018 году сярэдні заробак складаў 759 рублёў, а у пэдагагічных работнікаў — 714 рублёў. Напярэдадні Дня настаўніка Свабода спытала пра заробкі трох школьных настаўніц і выкладчыцу сталічнай ВНУ.
З 5 кастрычніка праваабаронцы Беларусі правядуць «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня». Сёлета ён прысьвечаны ўмовам утрыманьня вязьняў, асуджаных на сьмерць.
Загрузіць яшчэ