Міліцыянты Заводзкага РУУС затрымалі вядомага анархіста Зьмітра Паліенку, сёньня яму пагражае адміністрацыйны працэс у Заводзкім судзе.
У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь крыху пагоршыла сваё становішча ў індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які штогод публікуе міжнародная арганізацыя Transparency International.
Заводзкі раённы суд Менску прызнаў вінаватым і асудзіў на 2,5 года абмежаваньня волі (так званая «хатняя хімія») былога галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі і бальнеалёгіі Сяргея Карыцьку.
Выпушчаны надоечы з ізалятара Зьміцер Паліенка зьвязаў перасьлед анархістаў з падрыхтоўкай да Эўрапейскіх гульняў, якія ўлетку адбудуцца ў Менску. Паліенку з паплечнікамі падазраюць у нанясеньні графіці «Міліцыянты забіваюць людзей».
Зьмітра Паліенку і ягоную сяброўку Насту Гусеву затрымалі раніцай 21 студзеня ў справе аб антыміліцэйскім графіці. Сёньня па вызваленьні ён апавёў Свабодзе, як гэта было.
Ленінскі РУУС Менску вырашыў выслаць зь Беларусі студэнта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту (БДЭУ) з Туркмэністану. Студэнт мае права абскардзіць рашэньне ў судзе.
Наколькі законна ўказваць нацыянальнасьць затрыманых у афіцыйных паведамленьнях дзяржаўных органаў, Свабода спытала ў прадстаўніцы менскай міліцыі і юрыста праваабарончага цэнтру «Вясна».
Вызваленьне з-пад варты затрыманых за графіці актывістаў анархісцкага руху пацьвердзіў Свабодзе былы палітвязень Вячаслаў Касінераў.
У Курапатах склалася новая юрыдычная сытуацыя: цяпер там нельга ставіць крыжы без узгадненьня
У Сьледчым камітэце Беларусі Свабодзе пацьвердзілі факт затрыманьня трох актывістаў анархісцкага руху, а таксама тое, што на гэтых людзей заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 341 КК РБ.
У Ленінскім раённым судзе Менску пачаўся суд над Аркадзем Пучковым, былым начальнікам Менскага гарадзкога патолягаанатамічнага бюро, які абвінавачваецца ў атрыманьні хабару.
Тэрміну пачатку забудовы пляцоўкі ў гістарычным цэнтры Менску, на беразе ракі Сьвіслач, уключна з былым Траецкім кляштарам, не называюць, як і кошту праекту гатэльнага комплексу. Пляцоўка аддадзеная інвэстару з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
У Менску затрыманыя анархісты Зьміцер Паліенка і Яўген Чуліцкі. Пра гэта стала вядома 21 студзеня ад маці Яўгена Чуліцкага, паведаміў Свабодзе актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў.
Інцыдэнт з дэмантажом крыжа памяці літоўскіх ахвяр сталінізму і складзеныя за яго ўсталяваньне пратаколы сьведчаць пра жаданьне ўладаў «нацыяналізаваць» Курапацкі мэмарыял, заявілі ў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.
50 гадоў таму ў Празе, пратэстуючы супроць уводу ў Чэхаславаччыну войскаў краін Варшаўскай дамовы, падпаліў сябе студэнт Карлавага ўнівэрсытэту Ян Палах. 19 студзеня 1968 году ён памёр у шпіталі.
Сёстры-блізняты Іна Рамановіч (дырэктар цэнтру падрыхтоўкі да Паралімпійскіх гульняў) і яе сястра Сьвятлана Фёдарава, якая часова не працуе, разам апынуліся на лаве падсудных на працэсе, які пачаўся 18 студзеня ў Цэнтральным раённым судзе Менску.
У Партызанскім раённым судзе Менску абвешчаны прысуд паўабаронцу былога футбольнага клюбу «Крумкачы» Алегу Дыбалю. Яго прызналі вінаватым у захоўваньні і распаўсюдзе наркотыкаў, за што прадугледжана ад 8 да 15 гадоў зьняволеньня.
50-гадоваму азэрбайджанцу Сеймуру Мамедгусейнаву, які большую частку жыцьця пражыў у Беларусі, улады загадалі пакінуць краіну. Паводле вэрсіі знаёмых зь ім — таму што ён адмовіўся быць інфарматарам міліцыі. Паводле міліцыі — таму што нэгатыўна ўплывае на крымінагенную сытуацыю.
Менскі гарадзкі эканамічны суд адмовіў камунальнікам у пазове аб высяленьні партыі БНФ з офісу.
Супрацоўнікі Акцябрскага РАУС Гомельскай вобласьці 15 студзеня затрымалі блогера Андрэя Павука. У момант затрыманьня Павук вёў жывы эфір на сваім YouTube-канале.
Загрузіць яшчэ