Чарговы факт вандалізму ў Курапатах зафіксавалі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим» каля народнага мэмарыялу.
Адвакатка, якую нанялі сваякі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, падала ў суд скаргу на рашэньне Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС дэпартаваць яго зь Беларусі ў Іран.
Раніцай 20 сакавіка ў Менску ў сваёй кватэры міліцыяй быў затрыманы актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка, былы палітвязень. Раней пачатая праверка датычнасьці яго да графіці, якое абражае міліцыянтаў.
Былы эканамічны аглядальнік «БелГазэты» Аляксандар Абуховіч ужо больш за 20 дзён знаходзіцца ў рэанімацыі з траўмай галавы і шматлікімі пераломамі. Нейкі час ён быў у коме. Сваякі шукаюць вінаватых.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч сказаў, што яго зьдзівіў добраахвотны сыход у адстаўку прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Што азначае адстаўка Нурсултана Назарбаева і ці можа яна стаць прыкладам для Аляксандра Лукашэнкі?
16 сакавіка актывіста Леаніда Кулакова падчас пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», што каля Курапатаў, зьбіў аўтамабіль. Аўтамабіль зь месца здарэньня зьехаў.
15 сакавіка праваабаронцы прэзэнтавалі даклад пра стан няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў.
Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі прыняў рашэньне на запыт іранскіх уладаў дэпартаваць Мэхрдада Джамшыдыяна на радзіму, дзе бацьку траіх дзяцей зь беларускімі пашпартамі пагражае сьмяротнае пакараньне. Працэс дэпартацыі і яе абскарджваньня цягнецца сёмы год.
Начальнік управы вайсковай адукацыі Мінабароны Беларусі Ігар Слуцкі адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
14 сакавіка ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Сучасны стан і далейшае разьвіцьцё сыстэмы вайсковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».
13 сакавіка Сяргею Ханжанкову споўнілася б 77 гадоў. Былы палітвязень 1970-х памёр амаль тры гады таму, 16 сакавіка 2016-га. Вечарыну памяці Сяргея Ханжанкова зладзіў у офісе БНФ рух салідарнасьці «Разам».
Усяго ў справе праходзілі 13 чыноўнікаў сыстэмы спажывецкага рынку і дзіцячага харчаваньня.
«Тэрмінова зьвяжуся з чалавекам, які рабіў карцінку, хутка выправім. Гэта адбылося памылкова».
Асноўныя эпізоды справы аб гвалце і зьнявагах у Менскай абласной кадэцкай вучэльні.
Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня. У справе ня меней за 9 эпізодаў зьдзеку і гвалту над кадэтамі. Віны не прызнае.
Вера Сярдзюк называе сябе фэміністкай, але выступае супраць абортаў. У яе пяцёра дзяцей, але яна за натуральны мэтад кантрацэпцыі. Як гэта спалучаецца?
Сьледчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Давядзеньне да самагубства».
Абаронца Курапат Дзяніс Урбановіч атрымаў з УУС Менскага райвыканкаму ліст, у якім паведамляецца пра адмову ў завядзеньні супраць яго крымінальнай справы паводле абвінавачаньня ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
У будынку менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ідзе працэс над 37 абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў. Некаторым пагражае пакараньне і за стварэньне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй
Загрузіць яшчэ