Пра затрыманьне Максіма Вінярскага стала вядома актывісту Леаніду Кулакову ад сваякоў Вінярскага.
Мікалайчык пасьпела пазваніць і сказаць, што яе затрымліваюць у Курапатах, адбіраюць тэлефон.
Сёньня на варце каля рэстарацыі «Поедем поедим» Зьміцер Дашкевіч разам зь іншымі актывістамі.
З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па пэрымэтры Курапатаў, больш крыжоў ня валяць.
А 21-й гадзіне 4 красавіка вызвалілі Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Каля 22-й гадзіне Зьмітра Дашкевіча і Паўла Севярынца.
У курапацкім крыжовым шляху 4 красавіка бяруць удзел больш за 10 праваслаўных і каталікоў.
Вакол Курапацкага лесу будаўнікі паўтыкалі калкі, пазначаныя аранжавай фарбай. Яны ўторкнутыя на адлегласьці 20-50 мэтраў, усяго іх каля сотні. Некаторыя аказаліся за лініяй крыжоў па пэрымэтры Курапатаў.
Супраць зьмякчэньня пакараньня па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу выступае, як і раней, Міністэрства ўнутраных спраў.
Каля дваццаці сваякоў асуджаных паводле «антынаркатычнага» артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі раніцай 2 красавіка прыйшлі да Дома ўраду ў Менску і патрабуюць сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам, паведамляе БелаПАН.
1 красавіка Зьмітра Паліенку перавялі зь менскага ізалятара часовага ўтрыманьня ў сьледчы ізалятар Жодзіна. Пра гэта Свабодзе паведаміла сяброўка актывіста Наста Гусева.
У судзе Маскоўскага раёну Менску завяршыўся гучны працэс над былым дырэктарам менскага Палацу спорту Сяргеем Прановічам, якога абвінавацілі ў хабарніцтве і махлярстве.
Суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў на 1020 рублёў сустаршыню руху салідарнасьці «Разам» Алену Талстую за акцыю на Кастрычніцкай плошчы Менску 25 сакавіка. Пастанову вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня.
У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс, на якім разглядаюць пазовы трох жыхароў гораду да Спэцыялізаванага камбінату камунальна-бытавога абслугоўваньня.
Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў абаронцу Курапатаў Дзяніса Ўрбановіча на 1147,5 рубля.
Дашкевіч прапанаваў судзьдзі паглядзець у інтэрнэце відэа ягонага выступу на мітынгу, бо ў пратаколе «напісаная хлусьня». Адзначыў, што не паведамляў ні месца, ні час «несанкцыянаванай акцыі».
Чакаецца, што толькі «паслугі міліцыі» абыдуцца арганізатарам у 6 385 рублёў, а такой сумы яны яшчэ не сабралі.
Пухавіцкі раённы суд прызнаў паэта Славаміра Адамовіча вінаватым у крадзяжы маёмасьці і прысудзіў яму 2 гады хатняй «хіміі» — абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня.
У Пухавіцкім раённым судзе пачаўся працэс над паэтам Славамірам Адамовічам, які стаў шырока вядомым у сярэдзіне 1990-х гадоў вершам «Убей президента», за які ён быў пакараны судом.
Прэміяй сайту «Хартыя’97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2018 год адзначаныя блогеры Сяргей Пятрухін зь Берасьця, Аляксандар Кабанаў зь Бярозы, грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў зь Менску і маці загінулага салдата Сьвятлана Коржыч зь Пінску.
Праваабаронцы арганізацыі Human Constanta і актывісты яе партнэрскіх групаў, якія зладзілі ў Беларусі тыдзень асьветніцкіх захадаў.
Загрузіць яшчэ