Суд прызнаў Анатоля Булгака вінаватым у перавышэньні ўлады з ужываньнем гвалту і зьнявагі і пакараў трыма гадамі зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго ўзялі пад варту ў судзе.
Экс-чыноўніка вінавацяць у атрыманьні хабару, злоўжываньні ўладай і крадзяжы праз злоўжываньне.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над Андрэем Дамарацкім, які да 2017 году працаваў намесьнікам старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
Вайсковец 120-й мэханізаванай брыгады Андрэй Макаед па-ранейшаму ў мэдыкамэнтознай коме, але лекары адзначаюць, што ў яго назіраецца станоўчая дынаміка.
Дзесяць чалавек узялі ўдзел у малітве за Курапаты каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 15 красавіка разглядаюць скаргу на рашэньне аб высылцы ў Іран Мэхрдада Джамшыдыяна, якому на радзіме пагражае сьмяротная кара.
У Курапатах 13 красавіка зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы, што стаялі за агароджай уздоўж Менскай кальцавой дарогі.
11 красавіка 2011 году ў 17.45 на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух самаробнай бомбы, ад якога загінула і памерла ад ран 15 чалавек, а больш за 300 чалавек атрымалі раненьні і траўмы.
«Міністэрства моладзі, спорту і турызму Данецкай Народнай Рэспублікі» рэгулярна паведамляе пра ўдзел сваіх спартоўцаў у адкрытых спаборніцтвах у Беларусі. Прадстаўнік Мінспорту Беларусі зьняпраўджвае гэтую інфармацыю.
Прадстаўніц «Маці-328» запрасілі на паседжаньне пасьля таго, як на мінулым тыдні да Дому ўраду выйшлі некалькі дзясяткаў актывістак. Сёньня на плошчы каля Дому ўраду зноў сабраліся да 40 прыхільнікаў лібэралізацыі антынаркатычнага артыкула. Які быў вынік паседжаньня?
Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту Сяргея Кабаковіча, на 4 маладых хакеістаў заведзена крымінальная справа па 1 і 2 частках 328-га артыкула Крымінальнага кодэксу — распаўсюд наркотыкаў.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі заяўляюць, што Бараўлянскі спэцлясгас гатовы вярнуць уласьніку дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, калі будуць прадстаўленыя дакумэнты, якія сьведчаць аб праве ўласнасьці на іх. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала прэсавы сакратар Мінлясгасу Анастасія Дакучаева.
За той самы малебен, за заклік на які Статкевічу прысудзілі 15 сутак.
Суд над Статкевічам доўжыўся 5 хвілінаў. Статкевіч абурыўся: «Якая акцыя, гэта ж была малітва!»
72-гадовую актывістку абвінавацілі ў тым, што яна перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу.
Першы пратакол за тое, што нібыта перашкаджаў будаўнікам у Курапатах, крычаў, хапаў іх за рукі, не рэагаваў на заўвагі. Другі пратакол — што не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянта Ўдодава «прасьледаваць у службовы аўтамабіль».
«Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд, — заявіла яна. — Не лічу гэты суд справядлівым. Я Канстытуцыі не парышаю. Суд стукае малатком, больш за 5 разоў запар».
Малебны ладзілі ў сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. У дзень зносу ў самім мэмарыяле прайшоў крыжовы шлях і малебен, на наступны дзень за курапацкія крыжы маліліся ў Друі.
Зранку 7 красавіка працаўнікі арганізацыі «Заслаўебудіндустрыя», якія ўсталёўваюць агароджу вакол Курапатаў, на аб'екце не працуюць. Вакол Курапатаў ня бачна і будаўнічай тэхнікі.
Ад раніцы суботы ў Курапаты ішлі людзі, многія дзеля таго, каб памаліцца ня толькі за расстраляных у часы рэпрэсій, але і за тых будаўнікоў, якія пазаўчора выконвалі загады аб зносе часткі курапацкіх крыжоў.
Загрузіць яшчэ