90-гадовы вэтэран вайны, сябра БНФ са Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў ня можа атрымаць сваёй пэнсіі. Па ягоных словах, на яе накладзены арышт.
Ленінскі суд Магілёва пачаў разглядаць крымінальную справу па факце апаганьваньня 19 лістапада памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму».
Шклоўскі райвыканкам абяцае заснаваць прэмію імя Міхася Зарэцкага «За актыўнае разьвіцьцё і папулярызацыю беларускай мовы». Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымала з аблвыканкаму магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы.
16 лютага Ленінскі раённы суд Магілёва разгледзіць крымінальную справу супраць траіх прыхільнікаў ультраправага руху — скігедаў, якіх вінавацяць у апаганьваньні памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму».
У Крычаве ўладальнікам спадарожнікавых талерак загадана ўзаконіць іх устаноўку альбо зьняць з фасадаў будынкаў. Загады прыйшлі да тых, хто падпісваўся ў абарону тэлеканалу «Белсат».
«Мне, доктару, які ўступіў у палітыку, сумна глядзець, якімі мэтадамі апанэнты спрабуюць заваяваць давер насельніцтва», — Аляксандар Старавойтаў выказаў сваё стаўленьне да спробы магілёўскіх актывістаў АГП адклікаць яго з парлямэнту.
Магілёўскі гарвыканкам ня бачыць падставаў для стварэньня магілёўскага батальёну добраахвотнікаў «Машэка». Такі адказ даслалі праваабаронцу Валадару Цурпанаву, які прапаноўваў гарадзкой уладзе сфармаваць вайсковае падразьдзяленьне з добраахвотнікаў і абвясьціць у яго набор.
28-гадовы жыхар Бабруйску Дзяніс Худавец, бацька 3-гадовага Яраміра — «дармаед» са стажам. Тры гады ён не знаходзіць у сваім горадзе працы, маючы дзьве сярэднія спэцыяльныя адукацыі: токара і гандляра.
Ленінскі суд Магілёва 9 лютага на папярэднім разглядзе крымінальнай справы супраць праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі пастанавіў адправіць яе на дапрацоўку пракурору Магілёва. Судзьдзя Ірына Ланчава ўгледзела ў расьсьледаваньні справы парушэньне працэсуальнага парадку прызначэньня адказнага за сьледзтва.
Пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць праваабронцы Андрэя Бандарэнкі. Яго вінавацяць у злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы «Турма № 4». Калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 2 гадоў зьняволеньня.
Ленінскі суд Магілёва пакінуў у сіле пастанову адміністрацыі турмы № 4 аб пазбаўленьні зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі кароткатэрміновага спатканьня.
Супраць найбуйнейшага на Магілёўшчыне вытворцы мяса птушкі — філіялу «Сэрвалюкс-Агра» ўведзеныя часовыя абмежаваньні на пастаўнікі прадукцыі ў Расейскую Фэдэрацыю.
Ленінскі суд Магілёва пачне разгляд крымінальнай справы з нагоды факту ўчыненага акту вандалізму супраць памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму» 16 лютага. У апаганьваньні вінавацяць трох прадстаўнікоў ультраправага руху — скінгэдаў.
Перанос літаратурнага музэю імя Максіма Гарэцкага зь вёскі Малая Багацькаўка ў Мсьціслаў могуць распачаць ужо ўвесну. Працы пачнуць, калі грамадзкасьць раёну і родныя пісьменьніка ня будуць супраць, каб музэй разьмясьцілі ў райцэнтры.
Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў прапанаваў уладзе стварыць батальён з добраахвотнікаў «Машэка» і абвясьціць у яго набор. На думку актывіста, Расея пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі.
Рэзэрвістаў пачалі забіраць на вайсковыя зборы. Тыя, хто сутыкнуся з прызывам у войска, кажуць, што на зборы бяруць рэзэрвістаў, якіх не выклікалі на іх апошнія некалькі гадоў.
«Для мяне вялікая радасьць пазнаваць народ, які дужа шмат пакутаваў у гісторыі, але здолеў захаваць веру», — апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр упершыню наведаў усходнюю сталіцу Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Таварыства беларускай мовы ў Магілёве ўзнагародзіла пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства».
«Жывём і дзякуем Богу...», — ва ўсясьветны дзень барацьбы з ракам героі свабодаўскай кнігі «Жыцьцё пасьля раку» апавялі пра тое, што іх радуе і чым яны заклапочаныя.
Беларускім гаворкам магілёўска-смаленскага памежжа пагражае зьнікненьне. Навукоўцы сабралі моўны матэрыял на расейска-беларускім памежжы і ўклалі слоўнік з найбольш адметных словаў рэгіёну.
Загрузіць яшчэ