Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёвец прапанаваў уладзе стварыць добраахвотніцкі батальён «Машэка» для абароны ад Расеі


Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў
Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў

Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў прапанаваў уладзе стварыць батальён з добраахвотнікаў «Машэка» і абвясьціць у яго набор. На думку актывіста, Расея пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Гэтая пагроза змушае да прэвэнтыўных захадаў абароны.

Цурпанаў просіць уключыць яго ў батальён добраахвотнікаў «Машэка» і прызначыць выканаўцам абавязкаў камандзіра ці начальніка штабу.

Зварот Цурпанава да ўлады з тлумачэньнямі неабходнасьці стварэньня вайсковай адзінкі
Зварот Цурпанава да ўлады з тлумачэньнямі неабходнасьці стварэньня вайсковай адзінкі

«Для стварэньня дабрабату ёсьць усе падставы, — лічыць праваабаронца. — Таму я вырашыў дапамагчы ўладзе абараніць сувэрэнітэт краіны».

На думку Валадара, падзеі ва Ўкраіне, назіраньне і аналіз сытуацыі, а таксама прыслухоўваньне да прагнозаў адносна магчымай анэксіі Расеяй Беларусі не пакідаюць сумневаў наконт намераў суседняй дзяржавы:

«Акрамя афіцыйнай лініі, трэба яшчэ і людзей падахвоціць. Калі такая дзейнасьць набярэ адпаведны напор, агалоску, то гэта будзе дастатковым сыгналам для нашага патэнцыйнага ворага, што тут Крыму-2 не паўторыцца», — піша праваабаронца.

Зварот са сваёй ініцыятывай актывіст даслаў кіраўніку раённай адміністрацыі Магілёва, але той адпісаў, што такія пытаньні не ў ягонай кампэтэнцыі. Цяпер Валадар чакае, што адкажа яму кіраўнік гарадзкога выканкаму Ўладзімер Цумараў ці старшыня аблвыканкаму Ўладзімер Даманеўскі.

Тым часам у Беларусі актывізавалі падрыхтоўку тэрытарыяльнай абароны. Рэзэрвістаў пачалі забіраць на вайсковыя зборы. Тыя, хто сутыкнуўся з прызывам у войска, кажуць, што на зборы бяруць рэзэрвістаў, якіх не выклікалі апошнія некалькі гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG