Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скінгедаў, абвінавачаных у апаганьваньні помніка ахвярам Галакосту, пачнуць судзіць 16 лютага


Памятны знак адцерлі ад фарбы
Памятны знак адцерлі ад фарбы

Ленінскі суд Магілёва пачне разгляд крымінальнай справы з нагоды факту ўчыненага акту вандалізму супраць памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму» 16 лютага. У апаганьваньні вінавацяць трох прадстаўнікоў ультраправага руху — скінгэдаў. Ім інкрымінуецца злоснае хуліганства і пагражае да 6 гадоў няволі. Двое з абвінавачваных непаўналетнія.

Акт вандалізму здарыўся летась 19 лістапада. Зламысьнікі аблілі памятны знак чорнай фарбай.

«Выбар месца і аб’екта для цынічнай выхадкі плянаваліся загадзя. Каля месяца ўдзельнікі групы вывучалі мясцовыя славутасьці і памятныя для габрэяў мясьціны. Правядзеньне „акцыі“ было прымеркавана да сьвяткаваньня шабату», — паведамляла магілёўская міліцыя.

Вядома, што бацькі абвінавачваных выбачыліся за ўчыненае дзецьмі. Яны выказалі гатоўнасьць пакрыць выдаткі, зьвязаныя з рэстаўрацыяй аблітага фарбай помніка.

Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Яакоў Аўрагамі падзякаваў беларускім уладам за выкрыцьцё зламысьнікаў. Быўшы ў Магілёве, ён усклаў да апаганенага памятнага знаку ахвярам Галакосту вянок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG