Хто гэтыя жанчыны, якія ў любое надвор’е зьбіраюць подпісы і раздаюць незалежную прэсу? З адной з такіх актывістак сустрэўся карэспандэнт Свабоды.
90-гадоваму жыхару Слаўгараду, вэтэрану вайны і сябру партыі БНФ Феліксу Шкірманкову выплацілі з затрымкаю ў тры тыдні лютаўскую пэнсію. Сёньня яе прынесла паштарка.
Сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча вінавацяць у разьмяшчэньні ў інтэрнэце відэароліка парнаграфічнага зьместу. Паводле Станіслава, крымінальная справа супраць яго не заведзеная, але ён застаецца ў статусе падазраванага. У яго забралі кампутар з маніторам і спрабавалі ў Ленінскім аддзеле міліцыі ўзяць паказаньні. Абвінавачаньняў актывіст не прызнае.
У Магілёве блізу 14 гадзіны да сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча прыйшла міліцыя.
На вадасховішчы пасёлку Вейна, што пад Магілёвам, мор рыбы. Мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што гэта вынік атручваньня вады. Паводле іх, і раней у возеры ад бруднай вады дохла рыба, але каб гэтулькі, як цяпер, яны ніколі ня бачылі.
У Магілёве актывіст прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі зьбірае подпісы за заснаваньне «прафэсійнага сьвята» — Дня дармаеда.
Адбыўся ён у Магілёве. Настаўнічалі на ім у ратушы журналіст Юры Жыгамонт, пісьменьніца Раіса Баравікова, футбаліст магілёўскага «Дняпра» Руслан Капанцоў і супрацоўнік прэсавай службы клюбу Андрэй Ільеня.
Сям’я Мурушкіных з Крычава — адна з тых сотняў тысяч, якую абавязалі сплаціць «падатак на дармаедзтва». Муж і жонка беспрацоўныя. Яшчэ 5 гадоў таму Мурушкіны няблага зараблялі і спадзяваліся ўзьвесьці для сябе дом. Цяпер жа яны ў галечы зь недабудаванай сядзібай і вінаватыя дзяржаве.
Магілёўскі гарвыканкам зьбіраецца абмеркаваць сытуацыю зь беларускамоўнай навучаньнем. Такую нараду ўпраўленьне адукацыі, спорту і турызму заплянавалі на сакавік.
Магілёўскі каардынатар-актывіст «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алег Аксёнаў абвінавачаны ў арганізацыі 19 лютага несанкцыянаванага шэсьця. 27 лютага ў тым жа зьвінавацілі актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава.
Старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава зьвінавацілі ў арганізацыі 19 лютага ў Магілёве несанкцыянаванага мерапрыемства, падчас якога людзі пратэставалі супраць дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». На актывіста склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Карэспандэнт Свабоды правёў ноч з абаронцамі Курапатаў.
90-гадовы жыхар Слаўгараду вэтэран вайны Фелікс Шкірманкоў адзначыў Дзень абаронцаў Айчыны без пэнсіі і без аплачаных камунальных паслугаў. Райвыканкам выдзеліў пэнсіянэру дапамогу 60 рублёў у сувязі зь цяжкай жыцьцёвай сытуацыяй і паабяцаў пэнсію дасылаць поштаю. На рахунак вэтэрана Сьледчы камітэт Магілёўскай вобласьці наклаў арышт. На гэты рахунак і пералічылі пэнсію вэтэрану. Як ён сьцьвярджае, пра абмежаваньні ў карыстаньні рахункам яму ніхто не паведамляў.
У Дзень роднай мовы мінакі магілёўскіх вуліц за цукеркі згадвалі свае ўлюблёныя беларускія словы.
Аліна, Ксенія, Ільля — пераможцы інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства», якое шаснаццаць гадоў ладзяць магілёўскія актывісты ТБМ разам з унівэрсытэтам імя Куляшова. Яны мараць пра будучыню, разважаюць пра патрыятызм.
19-гадовага Леаніда Карпечанку асудзілі на 2,5 гады, а 18- гадовага Аляксея Мітрафанава — на 1,5 турмы. Непаўналетняму Станіславу Панамарэнку далі паўтара года з адтэрміноўкай на два гады. Яго вызвалілі з-пад варты.
На імпрэзу да Дня роднай мовы, арганізаваную магілёўскімі актывістамі Таварыства беларускай мовы, у палац вобласьці прыйшлі каля сотні чалавек.
У Магілёве «прагулка недармаедаў» па пешаходнай вуліцы Ленінскай перарасла ў масавую акцыю пратэсту супраць дэкрэту «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
У Магілёве адбылася акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 — так званага «дэкрэту аб дармаедах».
З 60 тысяч жыхароў Магілёўшчыны, якіх улады прызналі «дармаедамі», сплацілі падатак паводле дэкрэту № 3 толькі 6 тысяч.
Загрузіць яшчэ