У Бабруйску вернікі патрабуюць зьнесьці пяціпавярховік, які прыбудавалі да касьцёла, зруйнаваўшы ягоны фасад. Каталікі сабралі 500 подпісаў пад зваротам да мясцовай улады, а калі пераканаліся, што гарвыканкам ня здольны вырашыць пытаньне, зьвярнуліся да Лукашэнкі.