«Можна заплюшчыць вочы і зрабіць выгляд, што нічога не адбылося», — з такімі словамі зьвярталася 22 жніўня 1991 году рэдакцыя газэты «Могилев Times» да чытача ў спэцвыпуску, цалкам прысьвечаным падзеі, якая пазьней была названая жнівеньскім путчам.
Жыхар Магілёва прыслаў на Свабоду ліст з пытаньнем, чаму на музэі Бялыніцкага-Бірулі павесілі дошку ў гонар расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІI.
Асуджаны на сьмерць «чорны рыэлтар» Ігар Гершанкоў амаль два месяцы трымае галадоўку ў сьледчым ізалятары № 1 у Менску. Факт галадоўкі пацьвердзіў у адказе маці асуджанага начальнік турмы Андрэй Цэдрык.
Адміністрацыя магілёўскага заводу «Строммашына» выдала распараджэньне, паводле якога працоўны дзень на прадпрыемстве ад 20 жніўня мае доўжыцца 1 гадзіну: ад 7 да 8 раніцы. Працоўны тыдзень застанецца пяцідзённым.
95 год таму ў Беларусі зьявіліся спэцсховішчы кантрольных экзэмпляраў забранай зь бібліятэк «варожай» літаратуры. Азнаямленьне зь імі шырокай публікі лічылася непажаданым з ідэалягічных меркаваньняў. У тым жа 1923-м быў арганізаваны Камітэт кантролю за рэпэртуарам тэатраў, а таксама зьместам публічных выступленьняў.
У Беларусі з 1 жніўня разгарнуліся школьныя кірмашы. Яны будуць працаваць да канца лета. Свабода падлічыла: каб сабраць дзіця ў школу «з нуля», напрыклад, у Магілёве, бацькам трэба быць гатовымі выкласьці трохі менш за сярэднямесячны заробак.
На Магілёўшчыне ў райцэнтры Быхаў на сродкі з брытанскага фонду імя Саймана Лазаруса паставілі два памятныя знакі ахвярам Галакосту. Іх усталявалі на магілах, у якіх па сканчэньні Другой сусьветнай вайны былі пахаваныя парэшткі мужчын і жанчын, адшуканых сваякамі на месцах масавых расстрэлаў у ваколіцах гораду.
Ігар Гершанкоў пратэстуе супраць абмежаваньня ягонай перапіскі. Галадоўку ён трымае ад 27 чэрвеня ў Сьледчым ізалятары №1 горада Менску.
У Магілёве згарэў помнік архітэктуры рэгіянальнага значэньня — будынак былога пажарнага дэпо, узьведзены ў 1908 годзе.
Трэція суткі жыхары чакаюць дапамогі адмыслоўцаў у расчыстцы двароў ад абрынутага грунту. Паколькі наступныя дні прагназуюцца дажджы, то людзі непакояцца, што абвал грунту можа паўтарыцца.
Зь сёлетняга навучальнага году дзейнічаюць новыя правілы залічэньня ў гімназіі. Прыярытэтнае права паступленьня далі дзецям, чые бацькі зарэгістраваныя ў «замацаваных» за гімназіямі дамах. Тыя ж, хто такой рэгістрацыі ня мае, вымушаныя шукаць часовую. Многія бацькі яе купляюць.
На Магілёўшчыне ў райцэнтры Чавусы зьявілася першая ў Беларусі памятная дошка казацтву. Праваслаўныя актывісты і кіраўніцтва раёну ўвекавечылі такім чынам фармаваньне ў 1654 годзе казацкага палку, дзейнасьць якога разам з тым названая «зьяваю неадназначнай».
У Чавусах судзяць за перавышэньне службовых паўнамоцтваў у спалучэньні з гвалтам і зьнявагаю пацярпелых былога дырэктара Магілёўскай спэцвучэльні закрытага тыпу № 2 Алега Малышкіна, а таксама двух яго намесьнікаў.
6 тысяч даляраў сукупных штрафаў, 15 сутак арышту і трохгадовае зьняволеньне сына — такая цана актыўнасьці 52-гадовага блогера Алега Жалнова, які выкрывае правапарушэньні міліцыянтаў. У Бабруйску ён лідэр па колькасьці заведзеных супраць яго спраў.
На малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі маштабна адзначылі Купальле. Фэст «Александрыя зьбірае сяброў» восьмы раз зладзілі непадалёк ад рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы. Свабода распытала замежных гасьцей, чым іх уразіла само сьвята, Беларусь ды беларусы.
У Магілёве на недабудаваным вясьлярным канале змыла грунт, пашкодзіла ліўневы калектар. Яміна пагражае паглынуць і ходнік, які за два мэтры ад яе. Крыху наводдаль праезная частка.
Гэта ня ўласьнік незаконнага будынка, які абваліўся, а чыноўнік.
У Магілёве падчас трэніроўкі патануў у Дняпры гадаванец цэнтру алімпійскага рэзэрву вясьлярных відаў спорту. На 14-гадовым хлопцу не было ратавальнай камізэлькі, і калі човен перавярнуўся, ён сам выплысьці ня змог.
У 1982-м Магілёўскі абласны драматычны тэатар прадставіў публіцы «Тутэйшых» паводле легендарнай п’есы Янкі Купалы — упершыню ў Беларусі пасьля 55 гадоў савецкай забароны. Спэктакль стаў рэзанансным, а ягоны рэжысэр Валеры Масьлюк, як лічаць тэатралы, «зьдзейсьніў подзьвіг».
У лістах бацькам Гершанкоў клянецца, што не забіваў уласьнікаў кватэр.
Загрузіць яшчэ