Музэй гісторыі Магілёва разгарнуў выставу «Невядомы Магілёў – 1918. На разломе». Экспанатамі сталі фатаздымкі, якія набыў праграміст з Баварыі, краязнаўца Алег (Давід) Лісоўскі. Ён дазволіў і Свабодзе скарыстаць іх, каб знайсьці ў сучасным Магілёве падабенствы з горадам часоў БНР.
У пасёлку Малая Бароўка на ўскраіне Магілёва мясцовы прадпрымальнік Уладзімер Пухоўскі нагадаў землякам пра грабароў, якія на пачатку 1930-х гадоў пракладалі чыгунку. На будоўлю наймаліся як беларусы, гэтак і ўкраінцы. Чыгунка мелася злучыць Магілёў з Чавусамі.
Жыхарка Магілёва Ганна (прозьвішча яна папрасіла не называць) два гады кіравала школьнай арганізацыяй БРСМ. Пасьля таго, як даведалася, што вучняў прымушаюць уступаць у гэтую дзяржаўную арганізацыю, на знак пратэсту пакінула пасаду і выйшла з БРСМ.
Ахвяраў палітычных рэпрэсіяў памянулі 3 лістапада ў Магілёве на ўскрайку пясчанага кар’еру, што на праспэкце Дзімітрава. Тут усталяваны Крыж у памяць пра забітых у часы бальшавіцкага і сталінскага тэрору.
Гістарычную частку кладоў узяліся аднаўляць на прыватныя ахвяраваньні, якія зьбірае юдэйская рэлігійная грамада «Хабат». Работы пачаліся, каб уратаваць старыя надмагільлі ад зьнішчэньня і дамагчыся для могілак статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
На міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2018» журы адзначыла дзьве мультыплікацыйныя стужкі «Беларусьфільма». Кінастудыя на конкурс прадставіла 12 фільмаў, адзін зь іх на беларускай мове.
Усяго на фэстывалі пакажуць 61 анімацыйны фільм.
У Слаўгарадзе за наркотыкі судзяць грамадзяніна Грузіі Кахабера Калатазішвілі. Ягоная жонка Анжаліка два дні галадала пад магілёўскай турмой, каб дамагчыся спатканьня зь ім.
Дзьмітры патэлефанаваў сяброўцы з бабруйскага вакзалу а 7-й раніцы і сказаў, што праз 3 гадзіны будзе ў Менску.
Пасьля трагічнага выпадку ў Быхаўскім раёне, калі на ўроку фізкультуры падчас прабежкі памёр школьнік, Свабода высьветліла, што гэта не адзіны такі выпадак.
У Быхаўскім раёне ў вёсцы Лудчыцы на ўроку фізкультуры 19 кастрычніка памёр вучань трэцяй клясы. Пахавалі яго 21 кастрычніка.
У Бабруйску збанкрутаваная арганізацыя «БабруйскБудКамплект» ня можа прадаць адміністрацыйны будынак, якім у савецкі час замаскавалі касьцёл, зьнішчыўшы ягоны фасад.
У Магілёве ўпарадкавалі магілу настаўніка, які ў 1920-я гады вучыў дзяцей па-беларуску. Надмагільную пліту адрэстаўравалі, паставілі агароджу. Грошы на гэта ахвяравалі прадпрымальнікі.
Магілёўскае спэцаўтапрадпрыемства вінавацяць у жорсткім абыходжаньні з адлоўленымі жывёламі. Карэспандэнт Свабоды пагутарыў зь яго кіраўніком і актывістамі Таварыста аховы жывёлаў.
12 кастрычніка, у апошні дзень Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, Магілёў наведаюць Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін. Яны возьмуць удзел возьмуць удзел у пленарным пасяджэньні, а перад ім сустрэнуцца сам-насам.
«Заходнія апанэнты перапісваюць гісторыю, каб з нас зрабіць дурняў», — лічыць удзельнік Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, старшыня Нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых аб’яднаньняў Расеі Грыгорый Петушкоў.
Зьвесткі пра тое, што жывёлаў нібыта будуць адстрэльваць, абвяргаюць і ў службе адлову, і ў таварыстве абароны жывёл.
У цэнтры Магілёва група хлопцаў, дэманструючы, што яны глуханямыя, прапануюць мінакам купіць сьцяжкі і іншую атрыбутыку Расейскай Фэдэрацыі. Трымаюць і чырвона-зялёныя сьцяжкі, выбар якіх бяднейшы, чым расейскіх.
Дзякуючы дабрачыннасьці вернікаў бабруйскай царквы хрысьціян веры эвангельскай «Слова Надзеі», вазочніца з Бабруйску Інга Татур зноў атрымала магчымасьць выяжджаць з кватэры ў горад.
Арт-аб’ект, прысьвечаны Алесю Адамовічу (1927–1994), прэзэнтавалі на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ