Толькі пра мову. Суполка і для пачаткоўцаў, і для практыкаў. Штодня — пытаньні і адказы экспэртаў. Папулярная тэма — „а як скажуць у вас?“ („ровар“ ці „веласіпед“). Гарачыя дыскусіі пра культуру мовы. Беларускія тэрміны для прафэсіяналаў у розных галінах: як па-беларуску аўтамабільны тэрмін — анг. tread, польск bieżnik, рас. протектор?
Навучаньне: у карцінках — курсы артаэпіі („Як правільна вымаўляць“), граматыкі („Не памыляймася па-беларуску“), міжмоўныя паронімы (беларускае „пад гару“ і расейскае „под гору“ азначаюць процілеглае!). Новыя веды даюць апытанкі і моўныя тэсты. Тут жа абвесткі пра набор у беларускія школы.
Роднае слова. Абмяркоўваюцца тэрміналёгія (Як назваць JoyPov джойстыка па-беларуску?) і традыцыйная лексыка (шерсть скатывается — воўна лямчыцца), граматыка (няма марозу, але няма Яна Мароза), правапіс (аўдыёкніга ці аўдыякніга?) і націск (мікрахвалёўка ці мікрахвáлеўка?). Інфармацыя пра навуковыя выданьні.
Лёгкая мова. Брэнд навучальнай старонкі -- фотаплякаты з словамі, якія варта вяртаць у практыку: поўня і слодыч, болка (аблачынка) і блінок (рас. „мочка уха“).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Піліп з канапель: хто той Піліп і што рабіў у каноплях?
Прыказкі ды прымаўкі. Удзельнікі дзеляцца трапнымі беларускімі выразамі, а часам публікуюць цэлыя жыцьцёвыя абразкі, як пра мудрае назіраньне „Дзіця ня ўпаўшы ня вырасьце“.
Philology.by. Суполку вядуць навукоўцы. Тут інфармацыя пра навуковыя выданьні, спасылкі на адсканаваныя слоўнікі і дапаможнікі, у тым ліку фантастычна цікавыя дыялекталягічныя атлясы.
Для выкладчыкаў, бацькоў
Моваведа ў замежжы. Суполка для выкладчыкаў беларускае мовы іншаземцам, але карысная і тым, хто яе выкладае беларусам. Сымпатычныя стыкеры-падказкі да small talk па-беларуску:
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Як не ператварыць у замшэлую абавязалаўку Тыдзень роднай мовы, дый кожны ўрок беларускае мовы ў школе? Інтэлектуальныя гульні, мабільныя праграмы, мэмы — для сучасных і свабодных настаўнікаў.
Ліхтарык. Вывучаем родную мову разам. „Вясёлыя заняткі для дзетак і дарослых“. Ілюстраваныя слоўнічкі (напрыклад, ветлівых словаў), размалёўкі, загадкі. Карысна пэдагогам і бацькам, якія вучаць / выхоўваюць па-беларуску малых.
Мова дзяцей. Агрэгатар навучальных матэрыялаў пра беларускую мову, а таксама і пра гісторыю, і прыродазнаўства, дый проста добрых мульцікаў і гульняў.
Моўныя правы
Наша мова. Як адстойваць права беларусаў на беларускую мову ў візуальным асяродзьдзі, у адукацыі, у сфэры паслуг. Дзеляцца Ігар Случак і Аліна Нагорная.