Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сайт-навігатар па беларускіх аўдыёкнігах і кнігах беларускіх аўтараў


Прэзэнтацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна, 2 чэрвеня 2015 году
Прэзэнтацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна, 2 чэрвеня 2015 году

На дадзены момант на сайце ўжо 340 твораў з розных крыніц.

Сайт не зьмяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут можна хутка знайсьці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама клясічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце.

На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых.

«Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць — запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі канал, каб посьціць навіны пра нашыя кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы. Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсьць дзе посьціць, няма месца, дзе можна паглядзець, „што ўжо запісана“. Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стварыць адмысловы сайт», — пішуць аўтары праекту.

На сайце ўжо можна паглядзець усе кнігі, агучаныя купалаўкай Крысьцінай Дробыш знайсьці запісаныя кнігі Ўладзіміра Караткевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG