Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моўны навігатар у сеціве: правяраем правапіс


Навігатар у беларускамоўным сеціве: спэлчэкеры
Навігатар у беларускамоўным сеціве: спэлчэкеры

Працягваем агляд рэсурсаў сеціва, прысьвечаных вывучэньню і практычнаму выкарыстаньню беларускае мовы. Як высьветліць, ці няма ў тэксьце правапісных памылак?

Правапіс (спэлчэкеры)

Зьміцер Саўка (1965–2016)
Зьміцер Саўка (1965–2016)
  • Сэрвіс „Добрапіс“ ад мовазнаўцы Зьмітра Саўкі і тэлеканалу „Белсат“ дазваляе правяраць напісанае двума правапісамі — і клясычным (тарашкевіцай), і афіцыйна прынятым у Рэспубліцы Беларусі (наркамаўкай). Слова беларушчына сэрвіс ня лічыць памылкай — гэта тэст на слоўнікавы запас такіх праграмаў :-)
  • Сэрвіс „Праверка правапісу“ на ўнівэрсальным моўным рэсурсе „Беларускі N-корпус“. Сэрвіс правярае толькі напісанае афіцыйным правапісам. Ён жа ўбудаваны ў некамэрцыйны офісны пакет LibreOffice (вэрсія 7.1.6 і наступныя).
  • У праграме LanguageTool, якая працуе ў Chrome, Firefox, Safari, Edge, Opera, Thunderbird, можна выбраць праверку правапісу беларускае мовы, але таксама толькі афіцыйнага (і з абмежаваным слоўнікам).
  • Аналягічна працуюць „Пакет праверкі беларускай арфаграфіі“ для Windows і Microsoft Office і Belarusian Spellcheck Dictionary для Firefox.

Рарытэт

Фёдар Піскуноў (1950–2013)
Фёдар Піскуноў (1950–2013)

Першым унівэрсальным (разьлічаным і на клясычны, і на афіцыйны правапісы) электронным карэктарам была праграма „Літара“ Фёдара Піскунова. Праграма дазваляе і канвэртаваць тэксты з аднаго правапісу ў другі. Працуе з MS Word (Microsoft Office 2000) у АС Windows NT, ME, 2000, XP, вэрсія LitaraN02 — з MS Word 2007. Да яе аўтар дадаў граматычную аплікацыю „Парадыгма“.

Дыстрыбуцыйны пакет быў на цяпер закрытым уладамі рэсурсе, выходзіў і на дысках. Некаторыя захоўваюць стары Word адмыслова, каб працаваць зь „Літарай“.

Агляд актуальных правапісных рэсурсаў тут.

Працяг будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG