Сьцісла
- Апошнія заявы Лукашэнкі пра беларуска-расейскія адносіны — рэакцыя найперш на ціск з боку Расеі ў бок паглыбленьня інтэграцыі, ажно да зьліцьця ў адну дзяржаву.
- Адна з публічных праяваў гэтага — пастанова расейскага ўраду аб стварэньні міждзяржаўнага падатковага камітэту.
- Яшчэ адзін істотны чыньнік — пашырэньне сярод беларускай намэнклятуры дзяржаўнай ляяльнасьці да Расеі, да Пуціна.
- Публічная праява гэтага — шаўроны ПВК «Вагнэр» на мундурах беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку і намесьніка кіраўніка МУС Карпянкова.
Сярод заяваў, якія Аляксандар Лукашэнка зрабіў у нядзелю на выбарчым участку, прагучалі словы пра беларуска-расейскія адносіны. Лукашэнка заявіў, што «ў Беларусі не падтрымаюць аб’яднаньне з РФ», што Беларусь і Расея будуць мацнейшыя ў якасьці незалежных дзяржаваў, чым абʼяднаўшыся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пайду, пайду, пайду». Лукашэнка заявіў, што будзе браць удзел у прэзыдэнціх выбарах 2025 годуЁн і раней казаў пра гэта шмат разоў. Здавалася б, чаго раптам зараз гэта паўтараць? Ніякія праекты далейшага паглыбленьня інтэграцыі апошнім часам публічна не агучваліся, тэма адносінаў зь Беларусьсю не гучыць і на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, якія адбываюцца цяпер.
Тым ня менш можна назваць два чыньнікі, якія прымушаюць Лукашэнку ўвесь час выказвацца супраць абʼяднаньня Беларусі і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі будзе створаны наднацыянальны падатковы камітэтПершы — гэта ціск з боку Масквы. Ён, можа, наўпрост і ня вельмі моцны, гэта хутчэй спроба завабіць Лукашэнку ў пастку. У лістападзе летась расейскі прэмʼер Міхаіл Мішусьцін падпісаў пастанову аб стварэньні міждзяржаўнага падатковага камітэту саюзнай дзяржавы, фактычна — аб стварэньні супольнага, наднацыянальнага Мінфіну. Нешта падобнае, здаецца, і было прадугледжана саюзнымі праграмамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Расея прапанавала Беларусі стварыць агульныя міністэрствыАле пазьней Лукашэнка гэтую навацыю дэзавуяваў.
Зусім нядаўна, пасьля падпісаньня дакумэнтаў аб кірунках далейшай інтэграцыі, міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў выказаўся наконт таго, наколькі карыснай была б адзіная валюта ў саюзнай дзяржаве. Ён, праўда, дадаў, што пра гэта пакуль размова не ідзе, але пра карысьць нагадаў.
Дык гэта тое, што трапляе ў публічную сфэру. А якія прапановы гучаць за зачыненымі дзьвярыма — можна толькі ўявіць.
Расейцы не сьпяшаюцца, яны адбіраюць ці спрабуюць адбіраць сувэрэнітэт Беларусі паступова, па кавалачках. Ня ўсё ў іх атрымліваецца, але спробы навідавоку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар фінансаў Расеі: «Нам была б выгадная адзіная валюта зь Беларусьсю»У далёкім 1994 годзе падчас тэледэбатаў кандыдатаў у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі і Вячаслава Кебіча я спытаў абодвух, які мінімальны абʼём сувэрэнітэту, які яны ніколі не аддадуць Расеі.
Лукашэнка тады адказаў: «Я сувэрэнітэт абʼёмам не вымяраю».
Вымяраць сувэрэнітэт можна па-рознаму, але замахі на яго, мяркуючы па ўсім, адбываюцца. І ўчорашнія заявы Лукашэнкі пра двухбаковыя адносіны былі рэакцыяй на гэтыя спробы.
А другі чыньнік — гэта стан розумаў беларусаў, і найперш намэнклятуры. Вайна, шалёная расейская прапаганда, тэзы якой паўтарае беларуская — усё гэта схіляе некаторых беларусаў да думкі, што галоўны для іх ужо не Лукашэнка, а Пуцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Карпянкоў уручае вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік»Некалькі дзён таму на нарадзе зь сілавікамі Лукашэнка сказаў:
«Заўсёды папярэджваю і міністра, і іншых тут некаторых, якія на экране тэлевізараў з вагнэраўцамі практычна кожны дзень — „Ах, Вагнэр, ах, Вагнэр“. Малайцы, хлопцы. Дзякуй, расказалі нам пра досьвед ваенных дзеяньняў. А ўсё астатняе нашы афіцэры ведаюць ня горш».
Яўны намёк на тое, што ўзаемадзейнічаць з вагнэраўцамі варта меней. Нядаўна намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Карпянкоў раздаваў беларускім вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік». А ў сьнежні летась сам красаваўся з шаўронам «Спецназ ВВ МВД PMC Wagner Group».
Карпянкоў і яго начальнікі, можа, не ўсьведамляюць сымбалізму падобных жэстаў, маўляў, ну а чаго, браты ж, нашы людзі, «мы з расейцамі адзін народ». Аднак калі вайсковец публічна носіць пазнаку вайсковага злучэньня замежнай дзяржавы — гэта дэманстрацыя ляяльнасьці, падначаленьня гэтай дзяржаве
І Лукашэнка, і Крэмль гэта выдатна ўсьведамляюць. А можа, і Карпянкоў усьведамляе. Ён, паводле расповедаў ягоных калегаў, не такі абмежаваны салдафон, якім здаецца і прадстаўляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго апісваюць як дэбіла, але гэта далёка ня так». Гісторыя жыцьця Мікалая КарпянковаЯк і ў сытуацыі з пастановай пра міждзяржаўны падатковы камітэт, падпісанай Мішусьціным, гэта — толькі бачная вяршыня айсбэрга. Людзі, абазнаныя ў норавах і густах дзейных сілавікоў, распавядаюць, што для многіх з гэтых дзейных сілавікоў «бацька» — гэта Пуцін, а ўжо не Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Карпянкова нават Лукашэнка ідзе на другім месцы пасьля Пуціна», — былы супрацоўнік ГУБАЗіКу Станіслаў ЛупаносаўМожна сабе ўявіць, колькі падобных праяваў ляяльнасьці Расеі — сымбалічных, а нават і практычных — адбываецца непублічна.
Вось на гэтыя два чыньнікі Лукашэнка і рэагаваў, гаворачы на выбарчым участку пра беларуска-расейскія адносіны. Рэакцыяй на іх жа было і тое, што на сёлетнія выбары не пусьцілі амаль нікога з выразных «рускамірцаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такія ж людзі стваралі ДНР і ЛНР». Кандыдаты і апірышчы «русского мира» ў БеларусіСкладана сказаць, ці прадухіліць рыторыка Лукашэнкі дзеяньне гэтых фактараў. Але відавочна, што яны пагражаюць ягонай уладзе прынамсі ня менш, чым гіпатэтычныя рэйды ўзброеных атрадаў апазыцыі на Маларыту і Кобрын, пра якія Лукашэнка таксама распавядаў у нядзелю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У фінале конкурсу «Міс Беларусь 2023» паказалі танец з кувалдаміЁн у свой час дарыў прапагандысту Рыгору Азаронку кувалду «Вагнэра», якой у гэтай ПВК каралі сьмерцю тых, каго лічылі здраднікамі ці дэзэртэрамі. Але выглядае, што менавіта яна, як дамоклаў меч, навісае і над самім Лукашэнкам.