Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмам

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмам?

— Для Беларусі так. Рэжым Лукашэнкі дасягнуў таго таталітарнага стану, што ні матывамі, ні рэпрэсіямі не адрозьніваецца ад сталінскага — гэта вайна з іншадумствам і самабытнасьцю беларускага народу. Па сутнасьці тая самая, расейская зьява. Таму раней ці пазьней мусіць адбыцца суд над сталінізмам-лукашызмам. Калі яго ня будзе, у гэтай пары зьявіцца і трэцяе прозьвішча... Беларусы ведалі ў сваёй гісторыі сваю нармальную ўладу, да якой можна будзе вярнуцца.

Што да Расеі, дык там такі суд асабіста мне не ўяўляецца магчымым, бо вяртацца папросту няма куды.

— Чаму вы агітуеце за лацінку, а самі ёй не карыстаецеся?

— Карыстаюся спарадычна, каб ня множыць варыянтнасьць, якая ў нашых умовах больш падзяляе, чым аб’ядноўвае. Лічу, што лацінка будзе наймацнейшай абаронай беларускай дэмакратычнай супольнасьці ад агрэсіўнай русыфікацыі.

Увогуле выбар правапісу — справа дзяржаўнага ўзроўню. Трэба правесьці прадстаўнічую правапісную канфэрэнцыю, па выніках якой рашэньне можа прыняць урад у выгнаньні. Пагатоў урад у Менску ня мае на тое ні волі, ні кампэтэнцыі. У адрозьненьне ад тых, хто сёньня апынуўся ў вымушанай эміграцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні таксама пачалі дэмантаваць вулічныя паказальнікі зь беларускай лацінкай

— Цяпер кажуць пра акупацыю. А БССР не была акупацыяй?

— Беларусь ня мела сваёй дзяржаўнасьці хоць нейкі працяглы час, каб пасьпела сфармавацца выразнае агульнае ўяўленьне — што такое свая дзяржава. Затое сфармавалася ілюзія, што БССР (СССР) і ёсьць свая дзяржава. «Ну былі ж мы там маладыя і шчасьлівыя!»

Сёньня гэтая ілюзія замінае сфармаваць уяўленьне, якой можа быць Беларусь. Хоць прыклад суседзяў паказвае, чаго каштуе Ўкраіне адна дзяржаўная мова. А ўявіце сабе дзьве дзяржаўныя мовы ў краінах Балтыі? Не было б ужо гэтых краін. Выснова: афіцыйнае дзьвюхмоўе ў нашым геапалітычным кутку — гэта і ёсьць знак акупацыі.

— Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі?

— Падобныя мэтады і мэты. Мэта палестынскіх тэрарыстаў — зьнішчыць габрэяў і Ізраіль. Мэта Лукашэнкі — зьнішчыць усё беларускае, у тым ліку незалежнасьць.

Ці магчыма ўявіць сабе, каб ізраільскія ўлады за вокліч «Жыве Ізраіль!» саджалі грамадзян Ізраілю ў турмы і забівалі? Не, бо Ізраіль — свая краіна для сваіх грамадзян. А хто так робіць? Лукашэнка і ХАМАС. То бок Лукашэнка па сутнасьці — гэта і ёсьць ХАМАС, які б захапіў уладу ў Ізраілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прапагандысты ў Менску ўзрадаваліся нападу ХАМАС на Ізраіль

— Ці пераможа штучны інтэлект чалавека?

— Калі глядзець па-філязофску, дык першы штучны і ёсьць інтэлект чалавека. Бо ўсё, да чаго дадумаўся чалавек, ён так ці інакш падгледзеў у прыроды, нічога новага, «ад сябе» не дадаўшы. Гэтаксама і машына, якая выйшла на авансцэну, ніколі не прыдумае нічога, чаго б ня ведаў чалавек ці чаго б не было ў прыродзе.

Ёсьць межы пазнаньня, рассунуць якія можа хіба што Бог, які стварыў і прыроду, і чалавека. Каб быць фізычна пераможаным, чалавек мусіць перадаць штучнаму інтэлекту навыкі вайны. Але гэта ўжо не пра інтэлект.

— Калі праваабаронцу Насту Лойку ўключаюць у «сьпіс тэрарыстаў» — як гэта называецца?

— Па-першае, усе разумеюць, што Наста па вызначэньні ня можа быць тэрарысткай. Але асоба не разглядаецца.

Па-другое, ніякіх доказаў гэтага «тэрарызму» не прыводзіцца. Таму ён тут толькі для абразы. У прастамоўі кажуць: каб нагадзіць. Такая «палітыка».

Памятаю, у пачатку свайго праўленьня Лукашэнка за нешта «наехаў» на Літву і прапанаваў адкіды зь беларускіх сьвінафэрмаў спускаць у Нёман. Каб плылі да суседзяў. То бок у самым літаральным сэнсе — нагадзіць. Іншага тлумачэньня гэтага «тэрарызму» няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Насту Лойку КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў». ХАМАС там няма

— Кажуць, у беларусаў высокі ўзровень IQ? Гледзячы на чыноўнікаў, гэтага ня скажаш...

— Маем, напрыклад, цэлую плеяду сваіх дасьледнікаў Сібіру, Далёкага Ўсходу, Манголіі... Гэта ўдзельнікі антырасейскіх паўстаньняў ХІХ ст., высланыя ўглыб Расеі. Сваё пакараньне яны ператваралі ў набыткі для навукі і культуры.

Рэжымы мала адрозьніваліся міжсобку: што ў мураўёўскія, што ў сталінскія часы, што цяпер. На жаль, інтэлект беларусаў нячаста рэалізоўваўся ў самой Беларусі. Бо ўлада ніколі не хацела выглядаць на іх тле, мякка кажучы, тупаватай. Затое за межамі гэты інтэлект даваў плён для ўсяго сьвету.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею