— Дзе пра Заходнюю Беларусь можна прачытаць праўду?
— У кнізе Зьмітра Бартосіка «Забіць упалмінзага» (PDF). Аўтар нічога не прыдумаў, а толькі сабраў сьведчаньні жывых удзельнікаў падзеяў на цалкам забароненую пасьля вайны (а сёньня асабліва) тэму: пра масавы супраціў людзей Заходняй Беларусі прыходу савецкай улады і татальны тэрор з боку гэтае ўлады: тысячы забітых, дзясяткі тысяч адпраўленых у канцлягер. Дакумэнтальны трылер, збудаваны выключна на праўдзе фактаў.
— Пра міну ў беларускай гімназіі ў Вільні. Ці маглі на гэта пайсьці ўлады РБ, бо там вучацца дзеці беларусаў, што выступаюць супраць рэжыму?
— Калі гэта не звычайнае хуліганства дзеля хуліганства, а дзеяньне з пэўнымі палітычнымі мэтамі, дык нікога іншага, апроч рэжыму ці ягоных праціўнікаў, і не западозрыш. Бо толькі гэтая ўлада пасьлядоўна шкодзіць суседзям, варта згадаць міграцыйны крызіс ці кантрабанду цыгарэт на дзяржаўным узроўні ці агрэсіўную рыторыку прапагандыстаў. Таму тут два варыянты: ці гэта ўчыніў рэжым, ці яго праціўнікі, зноў жа, для дыскрэдытацыі рэжыму, бо ні на каго іншага падумаць не выпадае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трывога ў беларускай гімназіі ў Вільні выявілася сапраўднай— Чаму ў эміграцыі не аднаўляюць дзейнасьць закрытыя ў Беларусі партыі?
— Праз адсутнасьць рэальных выбараў партыі ў Беларусі дэградавалі задоўга да арыштаў, эміграцыі і закрыцьця. Таму, калі ўзьнікнуць партыі за мяжой, яны будуць іншымі. Напэўна, гэта будзе клясычны падзел на кансэрватараў і лібэралаў, як бы яны не называліся.
Беларусаў у эміграцыі дастаткова, каб паўсталі партыі, каб выбраць парлямэнт і стварыць легітымны ўрад у выгнаньні. Вядома, гэтая дзейнасьць пашыралася б і на тых, хто ў Беларусі. Але для гэтага патрэбная воля лідэраў. Пакуль жа лідэры здавальняюцца квазіструктурамі: рухамі ды ініцыятывамі.
— Якая розьніца паміж каханьнем і любоўю?
— Паэтка Ніна Мацяш напісала пра гэта верш:
На Ваша «ты» сказаць Вам «ты» ня сьмею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
Сьвятла, што падарылі, не растрачу.
І шчырых слоў ніколі не згублю.
...Нашто журба ў цёплых зрэнках Вашых?
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
Калі казаць зусім проста: кахаеш цела, а любіш душу.
— Кожны раз, чытаючы пра палітвязьняў, адчуваю дзікі сорам. Чаму?
— Пачуцьцё сораму не даецца ад нараджэньня. Яно выхоўваецца людзьмі або кнігамі. Прычым перажываецца сорам як за ўласныя кепскія ўчынкі, так і за тую несправядлівасьць, якую робяць іншыя, тыя, хто такога пачуцьця ня мае.
Глябальная прычына таго, што сёньня адбываецца ў Беларусі, — уладу трымаюць людзі, у якіх ня выхавалі гэтага пачуцьця ў дзяцінстве, у якіх не было нармальнай сям’і, якія не чыталі добрых кніг. Многія міліцыянты, судзьдзі, пракуроры ў выніку адмоўнай сэлекцыі вырабляюць тое, за што сорамна вам і ўсім, хто ўмее саромецца і спачуваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У верасьні канчаюцца тэрміны ў ПКТ вядомых палітвязьняў. Расказваем, што пра гэта вядома— Ці бывалі ў гісторыі Беларусі рэпрэсіі, падобныя цяперашнім?
— Турмы і эміграцыя ў супастаўных памерах былі на працягу ўсяго ХІХ ст. Былі сталінскія рэпрэсіі 1930-1950-х гадоў (+ масавыя расстрэлы). Варта мець на ўвазе, што зьнішчэньне нацыі, мовы і культуры заўсёды абярталася то нараджэньнем нацыі ў ХІХ ст., то культурным рэнэсансам пасьля сьмерці Сталіна. Нацыя і культура на прыгнёт нязьменна адказвалі словамі Багдановіча: «Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць».
Падобны працэс адбываецца і сёньня. Гэта значыць, што ён аб’ектыўны.
— Калі прадстаўнікі рэжыму кажуць пра нацыянальныя інтарэсы, што яны маюць на ўвазе?
— Інтарэсы беларускай нацыі і рэжыму даўно разьведзеныя ў супрацьлеглыя бакі. Беларускую мову рэжым выціскае расейскай, беларускія культуру, гісторыю, мэдыя прызнае экстрэмісцкімі, сам купалаўскі вокліч «Жыве Беларусь!» забаронены. Таму яны кажуць пра расейскія нацыянальныя інтарэсы, у тым выглядзе, як іх разумеюць у расейскай правінцыі.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею