Пра гэта піша ВВС.
Пра новую распрацоўку было абвешчана вясной 2020 году. З дапамогай простага аналізу крыві аўтары новага мэтаду спадзяюцца выяўляць больш за 50 відаў анкалягічных хваробаў на раньніх стадыях — гэта значыць, яшчэ да зьяўленьня сымптомаў.
Маштабныя выпрабаваньні мэтодыкі пачаліся ў 2021 годзе ў Вялікай Брытаніі і Злучаных Штатах Амэрыкі.
Аўтары сьцьвярджаюць, што тэст асабліва эфэктыўны пры выяўленьні відаў раку, якія цяжка выяўляюцца звычайнымі сродкамі дыягностыкі, такіх як рак галавы і шыі, кішэчніка, лёгкіх, падстраўнікавай залозы і горла.
Першыя вынікі выпрабаваньняў будуць прааналізаваныя і падсумаваныя ў асобнай справаздачы пазьней, але ўжо цяпер навукоўцы кажуць пра вялікі посьпех. 2 з 3 дыягназаў аказваюцца слушнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нечаканы вынік лячэньня раку ў ЗША: пухліна зьнікла ў кожнага пацыентаСыстэма аховы здароўя Вялікай Брытаніі NHS плянуе ў 2024 і 2025 гадах распаўсюдзіць выпрабаваньні новага мэтаду яшчэ на мільён чалавек.
«Раньняе выяўленьне раку жыцьцёва важна, і гэты тэст можа дапамагчы нам злавіць больш ракавых захворваньняў на больш раньняй стадыі і дапамагчы выратаваць тысячы жыцьцяў», — сказаў у сваім камэнтары кіраўнік дэпартамэнту анкалёгіі NHS прафэсар Пітэр Джонсан.
Распрацоўка мэтаду і дасьледаваньні праводзяцца групай амэрыканскіх навукоўцаў з Інстытуту анкалёгіі Дана-Фарбэр і Гарвардзкай мэдычнай школы ў супрацоўніцтве з брытанскімі спэцыялістамі з Інстытуту Фрэнсіса Крыка і Ўнівэрсытэцкага каледжа Лёндану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што запытаць анколяга? Пакрокавыя рэкамэндацыі доктара Пятроўскай