Філёзаф Мацкевіч перайшоў на сухую галадоўку; Дзярждума зьвярнулася да Пуціна з просьбай прызнаць «ДНР» і «ЛНР». Найважнейшае за 15 лютага

Уладзімер Мацкевіч

Падзеі 15 лютага

15 лютага зьняволены філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч пачаў сухую галадоўку, паколькі ўлады ня выканалі ягоных патрабаваньняў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Філёзаф Уладзімер Мацкевіч у СІЗА перайшоў на сухую галадоўку. Ён схуднеў на 7 кіляграм, адчувае слабасьць

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц правёў у Крамлі перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі расейска-нямецкіх перамоваў: Шольц — пра пагрозу Ўкраіне, Пуцін — пра спыненьне пашырэньня NATO назаўжды

Дэпутаты Дзярждумы РФ прагаласавалі пастанову аб звароце да прэзыдэнта Расеі аб неабходнасьці прызнаньня незалежнасьці самаабвешчаных рэспублік на тэрыторыі Ўкраіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждума зьвярнулася да Пуціна з просьбай прызнаць «ДНР» і «ЛНР». Пуцін сказаў, што дэпутаты «адчуваюць настроі народу»

За апошнія некалькі дзён Пуцін павялічыў вайсковы патэнцыял уздоўж мяжы з Украінай, у тым ліку і ў Беларусі — заявіў прэс-сакратар Пэнтагону

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін павялічыў вайсковы патэнцыял у Беларусі», — прэс-сакратар Пэнтагону

Падразьдзяленьні Паўднёвай і Заходняй вайсковых акруг Расеі пачалі вяртацца ў свае гарнізоны пасьля вучэньняў, паведамілі ў Мінабароны РФ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея сьцьвярджае, што ўжо пачала выводзіць войскі ад межаў Украіны

Акцыянэрнае таварыства «Укразалізниця» з 16 лютага спыняе транзыт прадукцыі Беларускай калійнай кампаніі ў кірунку Славаччыны, Вугоршчыны, Польшчы, Аўстрыі, Чэхіі, Румыніі, краін Балтыі і СНД

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна на няпэўны тэрмін спыняе транзыт беларускіх калійных угнаеньняў у краіны Эўропы і СНД

Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч: па справах, зьвязаных з пратэстамі, са жніўня 2020 году па люты 2022 году, было асуджана 1832 чалавекі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд: Па справах, зьвязаных з пратэстамі, асуджана 1832 чалавекі

Агулам у Беларусі цяпер 1062 палітвязьні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвясьціла ў вышук опэрную сьпявачку Маргарыту Ляўчук і блогера Андрэя Павука

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС абвясьціла ў вышук сьпявачку Маргарыту Ляўчук і блогера Андрэя Павука

Свабода пералічвае самыя вядомыя крымінальныя справы, паводле якіх за апошнія гады ўжо асудзілі сотні мірных грамадзян краіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пінская справа», карагод у Берасьці, счэпка ў Горадні. Самыя масавыя справы супраць беларусаў

Раніцай 15 лютага памёр вядомы беларускі выдавец Павал Жук

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Павал Жук, выдавец газэт «Свабода», «Наша ніва» і «Навіны», які стварыў альтэрнатыву афіцыйнай прапагандзе