У сувязі з інфармацыяй аб выстаўленьні абвінавачаньняў, узяцьці пад варту і вынясеньні прысудаў паводле ч. 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу «Групавыя дзеяньні, што груба парушаюць грамадзкі парадак» праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 12 чалавек:
- Даніла Чаўнакоў;
- Аляксандар Новаш;
- Васіль Ярмоленка;
- Ільля Валентыновіч;
- Мікіта Валентыновіч;
- Тацяна Гацко;
- Кацярына Гібкая;
- Анастасія Кухарава;
- Аляксандар Гузанаў;
- Уладзімер Севярын;
- а таксама накіраваныя для адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі па ч.1 арт.342 КК у папраўчую ўстанову Сяргей Ярошкін і Сяргей Лапко.
Усяго ў краіне цяпер 1062 палітвязьні.