Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС абвясьціла ў вышук сьпявачку Маргарыту Ляўчук і блогера Андрэя Павука


Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, архіўнае фота
Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, архіўнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвясьціла ў вышук опэрную сьпявачку Маргарыту Ляўчук і блогера Андрэя Павука. Скрыншот арыенціроўкі Маргарыта Ляўчук разьмясьціла на сваёй старонцы ў Instagram.

Маргарыту Ляўчук шукаюць па крымінальнай справе аб зьдзеках зь дзяржаўнага сьцяга, Андрэя Павука — за незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці (ч.3 арт. 203-1 КК), абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і зьдзек зь дзяржаўнага сьцяга (арт. 370 КК). МУС сьцьвярджае, што Ляўчук і Павук «уцяклі ад сьледзтва».

«Разысківаюцца лідзеры асоба апаснай арганізаванай музычнай групіроўкі „Красная Зелень“», — іранічна напісала опэрная сьпявачка ў камэнтары да фота арыенціроўкі.

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук пакінулі Беларусь на фоне масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. У эміграцыі яны стварылі гумарыстычны дуэт «Красная зелень», які высьмейвае беларускія ўлады і сілавікоў. Справу аб дзяржаўным сьцягу на Ляўчук і Павука завялі пасьля апублікаваньня на канале дуэта ў YouTube чарговага кліпа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG