На горадзенскім прадпрыемстве «Азот» стварылі спэцыяльны аддзел бясьпекі, людзей забіраюць на гутаркі, на зьменах не хапае работнікаў, людзі працуюць у стрэсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнены «азотавец» пра небясьпеку на прадпрыемстве: «У людзей нэрвы не жалезныя»
79 выкладчыкаў МДЛУ падпісаліся пад адкрытым лістом да рэктара Натальлі Лапцевай з патрабаваньнем аднавіць адлічаных 14 студэнтаў і магістрантку, а таксама вярнуць на працу трох звольненых выкладчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 79 выкладчыкаў МДЛУ падалі зварот да рэктара
Зь беларускіх ВНУ на раніцу 3 лістапада адлічылі ўжо 138 студэнтаў, ад пачатку верасьня звольнілі 15 выкладчыкаў, паведамляе «Студэнцкая думка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь беларускіх ВНУ адлічылі ўжо 138 чалавек. Студэнты заклікалі стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне
3 лістапада ў Маскоўскім судзе пачалі судзіць мэдыкаў, якіх затрымалі падчас акцыі салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыкаў, якіх затрымалі за «пратэст супраць затрыманьняў», асудзілі на 15 сутак
Стаматолягі заклікаюць сусьветную мэдычную супольнасьць абмежаваць кантакты з рэктарам Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Сяргеем Рубніковічам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 300 стаматолягаў падпісалі ліст супраць рэпрэсій у БДМУ
З пасады галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па самба звольнілі Дзьмітрыя Базылева. Ён падпісаў ліст спартоўцаў супраць гвалту і за сумленныя выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па самба звольнілі за ліст спартоўцаў супраць гвалту
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед сотняў дэманстрантаў, якіх затрымалі 1 лістапада на маршы супраць тэрору.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць крымінальны перасьлед дэманстрантаў
Генэральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку апошнія заявы наконт адносін беларускай улады з Каталіцкай царквой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Касабуцкі: словы Лукашэнкі пра мітрапаліта Кандрусевіча — хлусьня
Былы старшыня КДБ Валеры Вакульчык і былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Барсукоў звольненыя ў запас. Такія ўказы Аляксандра Лукашэнкі зьявіліся на Нацыянальным прававым партале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас па ўзросьце
Чыноўнікі, якія ціснуць на рабочых заводаў, студэнтаў у ВНУ рызыкуюць трапіць у пашыраны санкцыйны сьпіс. Беларусаў просяць паведамляць пра неправамерныя дзеяньні начальства на адмысловым сайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Честные люди» пачалі «народны збор» доказаў рэпрэсій з боку чыноўнікаў і кіраўнікоў
Крыж на новай магіле Зьмітрака Бядулі ў Менску падпісалі па-расейску. Эксгумацыя парэшткаў прайшла ва Ўральску ў лютым, прах самалётам даставілі ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як на Ўсходніх могілках Менску перапахавалі прах Зьмітрака Бядулі. Фота
Ад 3 лістапада тым, хто прыбыў у Беларусь з Альбаніі, Італіі, Кіпру, Латвіі, Манака, Нямеччыны і Сан-Марына, трэба праходзіць 10-дзённы карантын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. Беларусь дадала 7 краін у «карантынны сьпіс», ва ўнівэрсытэтах уводзяць масачны рэжым