Пратэст пад зямлёй, праборка пракуратуры, затрыманьне былога кіраўніка прэзыдэнцкага пулу. Найважнейшае за 10 верасьня.

Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 10 верасьня.

Салігорскі шахтар Юры Корзун прыкаваў сябе кайданкамі да горназдабыўнага абсталяваньня ў шахце на глыбіні 305 мэтраў. Корзун патрабаваў спыненьня перасьледу рабочых, вызваленьня сяброў страйкаму, сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Салігорску шахтара-пратэстоўца гвалтам паднялі на паверхню
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарняк Юры Корзун: «Гэта была акцыя супраць гвалту і беззаконьня, якія пануюць у краіне»

Адміністрацыя ААТ «Беларуськалій» пракамэнтавала сытуацыю з шахтаром Юрыем Корзунам, які 10 верасьня прыкаваў сябе кайданкамі да абсталяваньня шахты, а затым быў гвалтоўна эвакуаваны з забою.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва «Беларуськалію»: Корзуна вывелі з шахты, бо парушыў патрабаваньні аховы працы 

У Менску і іншых гарадах Беларусі 10 жніўня працягваліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 36 асуджаных, 116 сутак і 22 950 рублёў штрафаў на ўсіх, — «судовы канвэер» 10 верасьня

Беларуская дызайнэрка Вольга Кардаш тыдзень таму зьехала зь Беларусі ў Польшчу. Аб прычынах яна расказала 10 верасьня ў сваім Instagram.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дызайнэрка, якая выпусьціла дабрачынную калекцыю ў падтрымку працоўных з заводаў, зьехала зь Беларусі

Прэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш наклаў у чацьвер вэта на прапанову Польшчы запрасіць Сьвятлану Ціханоўскую на пятнічны саміт кіраўнікоў дзяржаў Цэнтральнай Эўропы, заявіўшы, што такі крок будзе «пасьпешлівым».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Чэхіі наклаў вэта на прапанову запрасіць Ціханоўскую на саміт Цэнтральнай Эўропы

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка сустракаецца з прадстаўнікамі ўрадаў эўрапейскіх дзяржаваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: Калі Ціханоўская абвесьціць сябе прэзыдэнтам, мы павінны яе падтрымаць

Літоўскі сэйм 10 верасьня прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальна выбраным лідэрам. Аляксандра Лукашэнку назвалі нелегітымным кіраўніком.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі сэйм прызнаў Ціханоўскую нацыянальна абраным лідэрам

Лідэры 10 беларускіх партыяў падпісалі рэзалюцыю з патрабаваньнямі спыніць гвалт, расьсьледаваць забойствы і катаваньні, правесьці новыя выбары прэзыдэнта цягам 6 месяцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У краіне прыкрая сытуацыя». Чатыры праўладныя партыі запатрабавалі спыніць гвалт і правесьці новыя выбары

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Дзьмітрыя Семчанку, які да нядаўняга часу працаваў на тэлеканале АНТ і ўзначальваў прэзыдэнцкі пул афіцыйных журналістаў. Аднак пасьля падзеяў 9–12 жніўня ён вырашыў пакінуць тэлеканал.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Далі 5 хвілін на зборы». Затрымалі Дзьмітрыя Семчанку, які на знак пратэсту сышоў з прэзыдэнцкага пулу 

«Беларусбанк» прыпыняе ўсе віды крэдытаваньня, акрамя будаўнічых зьберажэньняў і льготнага жыльля, паведамілі ў кол-цэнтры банку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусбанк» прыпыніў амаль усе віды крэдытаваньня

Чальцы Кааардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава, Максім Знак і Ільля Салей прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Агулам колькасьць палітвязьняў у Беларусі наблізілася да 60 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава, Знак і Салей. У Беларусі ўжо 60 палітычных зьняволеных 

10 верасьня падчас прадстаўленьня Андрэя Шведа на пасадзе генэральнага пракурора Аляксандар Лукашэнка даў пракуратуры некалькі загадаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не да законаў». Лукашэнка загадаў жорстка разабрацца з «арганізатарамі і агітатарамі каардынацыйных радаў»

Зьняволеная сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава напісала заяву аб завядзеньні крымінальнай справы, апісаўшы падзеі 7 і 8 верасьня. Яна сьцьвярджае, што можа апазнаць усіх, каго пералічыла ў заяве аб выкраданьні, псыхалягічным ціску, пагрозах пазбаўленьня жыцьця і спробах вывезьці яе за межы Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава запатрабавала ад Сьледчага камітэту завесьці крымінальную справу супраць яе выкрадальнікаў