Веньямін — новы кіраўнік БПЦ, 10 сутак арышту Кавальковай і Дылеўскаму, пахаваньне Мікіты Крыўцова. Найважнейшае 25 жніўня

Веньямін — новы кіраўнік БПЦ, допыт Латушкі ў СК, пахаваньне Мікіты Крыўцова. Найважнейшае 25 жніўня

Мітрапаліт Павел вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Такое рашэньне прыняў Сьвяты Сынод Рускай праваслаўнай царквы на пасяджэньні ў аўторак у Маскве. Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім прызначаны япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Павел больш не кіруе БПЦ. У яе новы кіраўнік — япіскап Веньямін

Чальцам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады для трансфэру ўлады Вользе Кавальковай і лідэру страйкаму МТЗ Сяргею Дылеўскаму прысудзілі па 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябру Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай прысудзілі 10 сутак арышту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэру страйкаму МТЗ і сябру Каардынацыйнай рады Дылеўскаму прысудзілі 10 сутак арышту

У Горадні затрымалі 28 супрацоўнікаў «Гродна Азот».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі 28 работнікаў «Гродна Азот», калі яны ішлі па горадзе з працы

Сотні чалавек прыйшлі разьвітацца зь Мікітам Крыўцовым. Пахаваньне ўдзельніка акцый пратэсту, якога не маглі знайсьці дзесяць дзён, адбылося ў Маладэчне. 22 жніўня цела Мікіты Крыўцова знайшлі ў лесапарку ў Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні чалавек прыйшлі разьвітацца зь Мікітам Крыўцовым. ФОТА, ВІДЭА

Вярхоўны суд адмовіў усім экс-кандыдатам у прэзыдэнты ў задавальненьні скаргаў на вынікі выбараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд адмовіў усім экс-кандыдатам у прэзыдэнты ў задавальненьні скаргаў на вынікі выбараў

«Стварэньне Каардынацыйнай рады зьяўляецца неканстытуцыйным», — з такой заявай сёньня выступіў старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стварэньне Каардынацыйнай рады зьяўляецца неканстытуцыйным», — Канстытуцыйны суд 

Павал Латушка сёньня быў дапытаны ў Сьледчым камітэце як сьведка ў крымінальнай справе па факце старэньня і дзейнасьці Кааардынацыйнай рады. Пасьля допыту Латушка заявіў, што дзейнасьць Каардынацыйнай рады працягнецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка пасьля допыту ў Сьледчым камітэце заявіў, што дзейнасьць Каардынацыйнай рады працягнецца 

«Яндэкс» пачаў эвакуацыю супрацоўнікаў беларускага офіса ў Расею.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яндэкс» пачаў эвакуацыю ў Расею супрацоўнікаў беларускага офісу 

Сёньня ў Маскве адбыліся перамовы наконт сытуацыі ў Беларусі паміж міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым і першым намесьнікам дзяржсакратара ЗША Стывэнам Бігэнам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў расказаў, аб чым гаварыў з намесьнікам Пампэо пра Беларусь

Крэмль вітае тое, што беларуская Каардынацыйная рада «не разглядае пытаньне адмовы ад узаемадзеяньня з Расеяй». Пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна вітаў заяву Каардынацыйнай рады