Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стварэньне Каардынацыйнай рады зьяўляецца неканстытуцыйным», — Канстытуцыйны суд 


Пятро Міклашэвіч
Пятро Міклашэвіч

Упершыню ад пачатку палітычнага крызісу, на фоне якога гучаць патрабаваньні новых прэзыдэнцкіх выбараў, а Каардынацыйная рада прапануе дыялёг грамадзтва і ўлады, выказаўся Канстытуцыйны суд.

Паводле старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча, Канстытуцыя Беларусі не прадугледжвае магчымасьці стварэньня грамадзкіх органаў і арганізацый, правамоцных пераглядаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, перадае БелТА.

«Стварэньне Каардынацыйнай рады, якая вызначыла сабе за мэту перагляд выбараў прэзыдэнта Беларусі не ў парадку, вызначаным Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам, зьяўляецца неканстытуцыйным. Мы зьвяртаем увагу, што ўсім грамадзянам і суб’ектам грамадзка-палітычных адносінаў неабходна выконваць рэжым канстытуцыйнай законнасьці», — папярэдзіў Пятро Міклашэвіч.

Раней сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка падкрэсьліваў, што грамадзянская плятформа не перасьледуе палітычных мэтаў і нацэленая на арганізацыю дыялёгу грамадзтва і ўлады. Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу ў сувязьзю зь дзейнасьцю рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG