Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі 28 работнікаў «Гродна Азот», калі яны ішлі па горадзе з працы

абноўлена

Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасьля вызваленьня
Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасьля вызваленьня

«Азотаўцаў» затрымалі, калі яны проста ішлі па горадзе. На іх склалі пратаколы за «​парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў»​.

Супрацоўнікі «Гродна Азот» ішлі з працы па горадзе, ня несьлі сьцягоў ці транспарантаў, не скандавалі лёзунгі.

Каля Кургана славы да іх пад’ехаў аўтобус з амапаўцамі. Іх папрасілі сесьці ў аўтобус, патлумачылі, што яны ўдзельнічалі ў недазволеным масавым мерапрыемстве.

28 работнікаў завезьлі ў ізалятар на вуліцы Гая. Пад ізалятар прыйшлі каля 500 гарадзенцаў.

Людзі скандавалі «Свабоду», «Выпускай», «Жыве Беларусь». Насупраць гарадзенцаў стаялі аўтазак зь міліцыянтамі, міліцэйскія мікрааўтобусы.
Пад ізалятар прыехаў прадстаўнік «Гродна Азот» Віктар Міхневіч.

Амаль праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі. На людзей аформілі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Відавочцы паведамілі пра затрыманьні ў дварах каля ізалятара на вуліцы Гая, калі людзі пачалі разыходзіцца.

Жанчыны, якія былі побач, калі затрымлівалі на вуліцы Гая, паведамілі, што бачылі, як хлопца, нібыта непрытомнага пасьля зьбіцьця амапаўцамі, з заплюшчанымі вачыма, закінулі ў аўтазак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG