Сваімі спазьненьнямі на перамовы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыніжаў Аляксандра Лукашэнку. Такое меркаваньне выказаў пасол Украіны ў Беларусі (2010-2011), прадстаўнік краіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе ў рамках менскіх пагадненьняў (2015-2016) Раман Бясьсьмертны ў інтэрвію ўкраінскаму каналу ЧП Info.
Адказваючы на пытаньне, якое ўражаньне зрабіў Пуцін на перамовах з Лукашэнкам, сьведкам якіх ён быў, Бясьсьмертны адзначыў: «Пуцін — гэта чалавек з напалеонаўскім комплексам, як і большасьць невялікага росту людзей. І гэты напалеонаўскі комплекс пачынаецца з таго, што ён спазьняецца звычайна на гадзіну, на дзьве гадзіны, а то і больш на сустрэчы з усімі. Ён проста паказвае тым самым, што ён гаспадар. Прычым ён спазьняўся на сустрэчу з Лукашэнкам, ён спазьняўся на сустрэчу з Макронам, з Мэркель. Прычым ён часта на сустрэчу з Лукашэнкам прыходзіў з сюрпрызам, кагосьці з сабой прыводзіў і г. д. Так, як ён на сустрэчу з Мэркель пускаў сабаку, ведаючы, што яна баіцца, панічна баіцца сабак... Гэта рабілася дзеля таго, каб прынізіць Лукашэнку, які гойсаў па бібліятэцы паўтары-дзьве гадзіны, не знаходзячы сабе месца — у Менску. Ці так спалохана глядзела на яго канцлерка Нямеччыны Мэркель, калі ў пакой для сустрэчы забягае сабака, ратвэйлер ягоны, і г. д. ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да каго і наколькі спазьняўся ПуцінПры гэтым Бясьсьмертны выказаўся непахвальна пра самога Лукашэнку: «Чалавек, які нясе ў сабе комплекс былога савецкага старшыні калгасу. Гэта азначае прыехаць у райкам партыі і ўзяць там цыстэрну саляркі, паехаць у абкам партыі — узяць там машыну мінэральных угнаеньняў, паехаць у ЦК — узяць там фонд заработнай платы. Краіна невялікая, бюджэт невялікі, насельніцтва законапаслухмянае, нават не магу знайсьці прыметнік, каб пазначыць узровень законапаслухмянасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка зьнішчае Беларусь як дзяржаву», — прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны БясьсьмертныЭкс-пасол параўнаў Лукашэнку з Траекуравым — багатым дваранінам-самадурам з раману Пушкіна «Дуброўскі». «Вось такі саўковы Траекураў», — сказаў Бясьсьмертны, паведамляе БелаПАН.