Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясьсьмертны: Расея хоча падзяліць Беларусь на ўсход і захад


Раман Бясьсьмертны
Раман Бясьсьмертны

Беларусь можа чакаць той жа лёс, што і Ўкраіну. Пра гэта заявіў палітык, дыплямат, былы прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы Раман Бясьсьмертны ў эфіры праграмы «Вялікае інтэрвію» зь Яўгенам Кісялёвым на тэлеканале NewsOne.

Паводле словаў Бясьсьмертнага, у Беларусі ўжо нарастае напружаньне, аднак разьвіцьцё падзеяў будзе залежаць ад тых людзей, якія будуць кіраваць дзяржавай.

Разам з тым Бясьсьмертны падкрэсьліў, што ў Крамля ўжо падрыхтаваны плян. Так, як Украіна дзеліцца на ўсход і захад, так будзе дзяліцца і Беларусь, — працытаваў пазыцыі Расеі дыплямат.

Пры гэтым ён адзначыў, што Віцебск і Менск — гэта ўсход, а Берасьце і Горадня — захад.

Таксама Бясьсьмертны зазначыў, што Аляксандар Лукашэнка спрабуе выратаваць сябе:

«Ён ужо даўно дзейнічае ў тых рамках, у якіх яму дазваляе Крэмль. Сёньня Беларусь — гэта перавалачная база для расейскага экспарту ў Эўропу. Паглядзіце на экспарт Беларусі ў Галяндыю — гэта гаруча-змазачныя матэрыялы, якія прыходзяць у Беларусь з Расеі, ну і потым адпраўляюцца ў Галяндыю. І гэта ўсё ў абыход санкцыяў, і гэтая сыстэма працуе», — адзначыў Бясьсьмертны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG