Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы пасол Украіны ў Менску: Беларускіх дзяцей выхоўваюць у антыўкраінскім рэжыме


Раман Бясьсьмертны
Раман Бясьсьмертны

Беларусы, якія ваююць на баку Ўкраіны, падвяргаюцца крымінальнаму перасьледу, а тыя, хто ваюе за сэпаратыстаў, арганізоўваюць у Беларусі ваенна-патрыятычныя лягеры. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага ток-шоу Шустэр Live заявіў экс-амбасадар Украіны ў Менску Раман Бясьсьмертны.

«Мы павінны быць саюзьнікамі беларусаў, якія знаходзяцца ня толькі пад ціскам свайго таталітарнага рэжыму. Там ўжо незразумела, хто гаспадар. Там беларускага нічога не засталося. Там гаспадараць падстаўныя або давераныя асобы Пуціна. Паглядзіце, каму належыць ўласнасьць у Менску», — сказаў Бясьсьмертны.

Былы пасол заявіў, што ў Гомельскай і Віцебскай абласьцях Беларусі цяпер адбываюцца небясьпечныя працэсы, якія могуць прывесьці да ўзброеных правакацыяў.

Бясьсьмертны таксама пранаваў арганізаваць праграмы навучаньня для беларусаў ва ўкраінскіх ВНУ, а таксама даць украінскае грамадзянства тым беларусам, якія ваююць на Данбасе на баку ўрадавых войскаў.

Раман Бясьсьмертны гаворыць пра Беларусь прыблізна ад 44-й хвіліны на відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG