У чарговым рэйтынгу гарадоў паводле якасьці жыцьця (Quality of Living City Rankings), які складае міжнародная кансалтынгавая кампанія Mercer, Менск заняў у 2019 годзе 188-е месца сярод 231 горада — і гэта найгоршы вынік у Эўропе.
Найлепшымі гарадамі названыя:
- 1 месца — Вена (Аўстрыя);
- 2 — Цюрых (Швайцарыя);
- 3 — Ванкувэр (Канада);
- 3 — Мюнхэн (Нямеччына);
- 3 — Оклэнд (Новая Зэляндыя);
- 6 — Дусэльдорф (Нямеччына);
- 7 — Франкфурт (Нямеччына);
- 8 — Капэнгаген (Данія);
- 9 — Жэнэва (Швайцарыя);
- 10 — Базэль (Швайцарыя).
Рэйтынг замыкае іракскі Багдад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Менску на год забаранілі будаваць хмарачосы. Прынамсі на годЗ гарадоў суседзяў Беларусі ў рэйтынг трапілі:
- 81 — Вільня (Літва);
- 82 — Варшава (Польшча);
- 86 — Талін (Эстонія);
- 90 — Рыга (Латвія);
- 100 — Вроцлаў (Польшча);
- 167 — Масква (Расея);
- 173 — Кіеў (Украіна);
- 174 — Санкт-Пецярбург (Расея).
Менск і суседзі ў рэйтынгу:
- 185 — Альжыр (Альжыр);
- 186 — Найробі (Кенія);
- 187 — Тбілісі (Грузія);
- 188 – Менск (Беларусь);
- 189 — Джыбуці (Джыбуці);
- 189 — Тэгусігальпа (Гандурас);
- 191 — Кігалі (Руанда).
Недалёка паводле якасьці жыцьця таксама папулярныя сярод турыстаў эгіпэцкі Каір (177) і кубінская Гавана (192).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт адмовіўся балятавацца на пяты тэрмін. У АльжырыСтабільна найгоршы?
Рэйтынгі якасьці гарадзкога жыцьця фірмы Mercer выкарыстоўваюцца ўрадамі і шматнацыянальнымі кампаніямі дзеля вылічэньня кампэнсацыі дыпляматам, службоўцам і працаўнікам, якіх пасылаюць на замежныя пасады і ў замежныя камандзіроўкі.
39 паказьнікаў, паводле якіх кампанія Mercer праводзіць ацэнку ўзроўню гарадзкога жыцьця, дзеляцца на 10 катэгорыяў. Найважнейшымі катэгорыямі ёсьць палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае асяродзьдзе (палітычная стабільнасьць, узровень злачыннасьці і правапарадку, правілы абмену валюты, банкаўскія паслугі, узровень цэнзуры і асабістых свабодаў).
Улічваюцца таксама даступнасьць мэдычных паслугаў, адукацыі (у тым ліку міжнародных школаў), чысьціня паветра і стан навакольнага асяродзьдзя, узровень камунальных службаў, грамадзкага транспарту, даступнасьць шырокага спэктру тавараў народнага спажываньня, разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва і наяўнасьць зонаў адпачынку (рэстараны, тэатры, кіно, стадыёны).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск у ліку самых танных сталіц па кошце жыцьця. ІнфаграфікаМенск называлі найгоршым у Эўропе і ў леташнім рэйтынгу, і ў рэйтынгу двух- і трохгадовай даўніны. Затое Mercer назвалі Менск у ліку самых танных сталіцаў паводле кошту жыцьця.
У падобным рэйтынгу якасьці жыцьця ад сайта Numbeo, які фармуецца з апытаньня наведнікаў сайту, Менск цяпер на 142 месцы з 234, між Ісламабадам (Пакістан) і Ізмірам (Турэччына). Але гэта не найгоршы вынік у Эўропе: горш наведнікі Numbeo ацанілі Барсэлёну (Гішпанія), Дублін (Ірляндыю), Кракаў (Польшча).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асмалоўка, Трактарны пасёлак і ня толькі. Як уратаваць Менск ад «архітэктурнага галакосту»?