Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ой, усё». Праваабаронцы зладзілі «манстрацыю» на плошчы Бангалор


«Манстрацыя» ў Менску, 6 сакавіка
«Манстрацыя» ў Менску, 6 сакавіка

Сябры валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна», якія займаюцца маніторынгам, наладзілі ў менскім парку Дружбы Народаў пікет-манстрацыю «За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў».

Такім чынам яны вырашылі праверыць, як функцыянуе на практыцы паведамляльны прынцып аб правядзеньні мірнага сходу, прадугледжаны законам аб масавых мерапрыемствах, які ўступіў у сілу зь іншымі зьменамі 26 студзеня.

«Другой нашай мэтай было выказаць сваё меркаваньне адносна свабоды сходаў у Беларусі», — сказала карэспандэнту Свабоды праваабаронца Натальля Сацункевіч.

Паводле ўдзельнікаў, манстрацыя — мастацкая акцыя зь лёзунгамі і транспарантамі, якія прыцягваюць да сябе ўвагу абсурдам і гіпэрбалізацыяй.

Паводле БелаПАН, шасьцёра ўдзельнікаў акцыі трымалі плякаты «Пралетарыі ўсіх краін, звальняйцеся», «Гаршчочак, не вары», «Ой, усё!», «Свабода — жаночага роду». На адным з плякатаў намаляваны сабака, якога выгульваюць у парку.

Супрацоўнікі міліцыі вялі відэаздымкі.

Паводле Натальлі Сацункевіч, удзельнікі акцыі заключылі дамову з ГУУС Менгарвыканкаму на 76,5 рубля за паслугі па ахове грамадзкага парадку і яшчэ дзьве дамовы, кошт якіх пакуль невядомы, з хуткай дапамогай і зь «Зелянбудам».

Раней валянтэры «Вясны» прыйшлі да высновы, што месцы, вызначаныя для мірных сходаў, ня надта прыдатныя для масавых мерапрыемстваў з гледзішча іх дасяжнасьці і публічнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG