Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам забараніў мітынг ля Опэрнага тэатру на Дзень Волі


Сьвяткаваньне 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі ля Опэрнага тэатру ў Менску, 25 сакавіка 2018
Сьвяткаваньне 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі ля Опэрнага тэатру ў Менску, 25 сакавіка 2018

Менгарвыканкам забараніў правесьці 24 і 25 сакавіка мітынгі ля Опэрнага тэатру ў Менску, піша Tut.by са спасылкай на кіраўніка руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча.

Чаму адмовілі?

Паводле Губарэвіча, прычынай адмовы стаў распаўсюд інфармацыі пра мітынг 25 сакавіка ў СМІ. Пра заяўку на мітынг 24 сакавіка палітыкі не казалі журналістам. Таму заяўнікі лічаць забарону мітынгу 24 сакавіка незаконнай і будуць абскарджваць яе ў судзе?

Арганізатары мерапрыемстваў сапраўды ня могуць распавядаць СМІ пра мерапрыемства, паводле закону аб масавых мерапрыемствах.

Хто падаваў заяўку?

  • Абʼяднаная грамадзянская партыя;
  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада);
  • Рух «За свабоду».

Што важна ведаць пра Дзень Волі-2019?

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG