Лукашэнка забараніў забараняць людзям выказваць сваю думку. 10 цытатаў з Савету бясьпекі

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

На паседжаньні Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра распрацаваную Канцэпцыю інфармацыйнай бясьпекі краіны і абмежаваньне дзейнасьці СМІ.

Свабода прыводзіць некаторыя ягоныя цытаты паводле БелТА і супастаўляе іх зь сёньняшняй рэальнасьцю.

  • «Мы бачым, як інфармацыйнымі плынямі размываецца нацыянальны мэнталітэт, самабытнасьць краінаў і народаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратарка Лукашэнкі: 30% на ТВ мае быць не беларускай мовы, а нацыянальнага кантэнту
  • «Істотна мяняюцца сацыяльныя сувязі чалавека, стыль мысьленьня, спосабы зносінаў, успрыманьне рэчаіснасьці. Усяму гэтаму варта супрацьпаставіць прынцыпы гуманізму і справядлівасьці, прыярытэты моцных сямейных адносінаў і здаровага ладу жыцьця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС. Ці праўда гэта?
  • «Дзяржава, безумоўна, зацікаўленая ў тым, каб людзі атрымлівалі максымальна поўную і праўдзівую інфармацыю. Мелі магчымасьць абараніць свае асабістыя правы ў мэдыяпрасторы і ў цэлым падвышалі камфортнасьць жыцьця за кошт найноўшых дасягненьняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Газэта «Беларусь сегодня» вырашыла адлічваць беларускую незалежнасьць ад 1994 году
  • «Менавіта зь іх [фэйкаў і маніпуляцыяў] пачынаюцца сацыяльныя катаклізмы сучаснасьці. У выніку пакутуюць мільёны людзей, мяняецца палітычная мапа сьвету. Адсоўваюцца на другі плян агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фашызм і нацызм пачыналіся так жа, як сёньня кажа Эйсмант», — Канапацкая пра «дыктатуру як брэнд»
  • «Тое, чаго нам страшна бракуе: трэба пашырыць сфэру ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі і не баяцца выкарыстоўваць новыя формы працы ў мэдыяпрасторы. Трэба навучыцца адказваць распаўсюднікам фэйкаў іхнай жа зброяй. І мы гэта ўмеем рабіць, але чамусьці лічым: „Ды ладна, абыдзецца, пранясе“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўда ці хлусьня? Фэйкі 2018 года ў праекце «Фактограф»
  • «Не хачу ў чарговы раз кагосьці палохаць, пагражаць камусьці і гэтак далей. А то мы здаровы лад жыцьця, як і ўсе іншыя мерапрыемствы, запусьцілі на ўзровень прэзыдэнта. Калі прэзыдэнт бакавым нейкім зрокам ня ўбачыў праблемы, яна вырашацца ня будзе. Усе нечага чакаюць, нейкіх указаньняў. Указаньні раздадзеныя. Пачынайце працаваць. Ад сродкаў масавай інфармацыі да гэтага самага здаровага ладу жыцьця».

  • «Усе, хто сядзіць за гэтым сталом і насупраць мяне: вы — не палітыкі, вы — людзі, якія дакладна працуюць па сваім кірунку і абараняюць інтарэсы сваёй дзяржавы. Пакіньце палітыку прэзыдэнту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выдаў дырэктывы пра будаўніцтва, камунальныя паслугі, сяло і надоі
  • «Справа ня ў тым, каб камусьці абмежаваць свабоду меркаваньняў. Гэта не са мной. Натуральна, павінен быць парадак, усё павінна быць законна. Законы ў нас супердэмакратычныя, а дадаць нашу бязьдзейнасьць і недысцыплінаванасьць — то ў нас увогуле ніякай дыктатуры, а поўная дэмакратыя, якой ні ў адной краіне сьвету няма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ера Румаса прызначылі, не спытаўшы згоды дэпутатаў. Гэта законна?
  • «У інфармацыйнай сфэры павінен быць парадак, але ніхто нікому не павінен закрываць рот. У адваротным выпадку, як гэта было ў нас раней у гісторыі, усё перанясуць на кухню і там будуць абмяркоўваць, як у народзе кажуць, абсмоктваць усе гэтыя пытаньні. І рана ці позна гэта выплюхнецца на вуліцу. Таму гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Ды гэта і немагчыма: і ня толькі таму, што ў нас інтэрнэт зьявіўся. Зьмянілася грамадзтва, плянэта зьмянілася».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы больш схільныя да сабатажу, чым да пратэстаў – палітоляг
  • «Займацца пустым ня трэба — кшталту забараняць людзям выказваць сваё меркаваньне. Але калі гэта меркаваньне выдуманае, надуманае, калі гэтая навіна, зьвязаная зь нейкім меркаваньнем, фэйкавая, выкажыце сваю пазыцыю. Паверце, праўда заўсёды пераможа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі адказала на пэтыцыю аб акрэдытацыі тэлеканалу «Белсат»

***
На паседжаньні Лукашэнку быў прадстаўлены праект Канцэпцыі інфармацыйнай бясьпекі Беларусі. Тэкст праекту не публікуецца. Сьцьвярджаецца, што ў распрацоўцы бралі ўдзел працаўнікі дзяржаўных органаў, дэпутаты, навукоўцы, экспэрты і «прадстаўнікі вядучых СМІ».

БелТА сьцьвярджае, што ў дакумэнце «адлюстраваныя сучасныя выклікі і пагрозы, якія фармуюцца ў інфармацыйнай сфэры і ўяўляюць небясьпеку для канстытуцыйных асноваў і жыцьцядзейнасьці дзяржаваў: маніпуляваньне масавай сьвядомасьцю, дыскрэдытацыя ідэалаў і каштоўнасьцей, размываньне нацыянальнага сувэрэнітэту, няўстойлівасьць інфармацыйнай інфраструктуры і іншыя».

У праекце канцэпцыі прапісанае паняцьце «інфармацыйнага сувэрэнітэту» як «неад'емнае і выключнае вяршэнства права дзяржавы самастойна вызначаць правілы валоданьня, карыстаньня і распараджэньня нацыянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, ажыцьцяўляць незалежную зьнешнюю і ўнутраную дзяржаўную інфармацыйную палітыку, фармаваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, забясьпечваць інфармацыйную бясьпеку».