Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС. Ці праўда гэта?


Ігар Шуневіч у форме НКВД, архіўнае фота
Ігар Шуневіч у форме НКВД, архіўнае фота

Міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч 7 чэрвеня падчас размовы з журналістамі ў кулюарах Палаты прадстаўнікоў заявіў, што МУС «ахоўвае парадак і маральнасьць нашай краіны», а «гамафобную заяву» ягоныя падначаленыя зрабілі, бо «ёсьць правілы суіснаваньня, акрамя законаў, якія павінны паважаць усе».

Міністар таксама мяркуе, што грамадзянская супольнасьць «не прайшла праверку» вясёлкавым сьцягам на амбасадзе Вялікай Брытаніі, бо ніводная арганізацыя не абурылася ім і не запатрабавала зьняць «гэты прадмет, які быў вывешаны ў парушэньне Венскай канвэнцыі» (ніводнай канвэнцыі, якая забараняла б вывешваць вясёлкавы сьцяг на тэрыторыі амбасадаў, знайсьці не ўдалося).

Такім чынам, Ігар Шуневіч «усклаў» на сваё ведамства функцыю, не прапісаную ў законе «Аб органах унутраных справаў». МУС ахоўвае правы, законныя інтарэсы, грамадзкі парадак і іншае, але пра маральнасьць у законе нічога няма.

У Беларусі могуць увесьці крымінальную адказнасьць за фэйкі ў інтэрнэце

Як адзначыла Свабодзе сузаснавальніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка, гэты закон дапускае, што на органы МУС заканадаўчымі актамі могуць быць ускладзеныя «і іншыя задачы».

Наста Лойка
Наста Лойка

«Я думаю, міністар унутраных справаў вельмі шырока трактуе функцыі самога міністэрства, — разважае Лойка. — Вельмі часта забываецца, што ім можна толькі тое, што прапісана ў нарматыўных актах і на што ў іх ёсьць кампэтэнцыя.

Але, на жаль, праблема ўсяго заканадаўства, якое рэгулюе іхную дзейнасьць, гэта права на „ды іншае, прадугледжанае нарматыўнымі актамі“ шмат у якіх пунктах. Вельмі часта гэта непублічныя акты, пра якія мы можам і ня ведаць, у якіх можа быць што заўгодна. Сама прававая мадэль у Беларусі цяпер такая, што міністар можа прыдумляць, сьцьвярджаць, нават прапісваць загадамі што заўгодна».

Як даведацца, што амаральна?

Наста Лойка кажа, што сумняваецца ў тым, што недзе ёсьць замацаваныя маральныя правілы, якія нібыта абараняе МУС. Але паўтарае: пытаньні маральнасьці — гэта ня функцыя МУС, і цяжка ўявіць, з чаго гэта яны ўзялі на сябе тую функцыю.

«Адзінае, на што можа хіба ўмоўна абапірацца чыноўніцкі апарат, гэта праграмы, якія пішуцца прэс-цэнтрам Адміністрацыі прэзыдэнта, якія апісваюць агульныя рысы дзяржаўнай ідэалёгіі, — разважае яна. — Там часта фігуруе нешта, зьвязанае з маральнасьцю. Але і там няма выразных крытэраў і сьцьверджаньняў, нават такога, як „хрысьціянскія каштоўнасьці“.

Вырашаць такое — гэта ня функцыя Міністэрства ўнутраных справаў, яны ня маюць на гэта паўнамоцтваў, гэта ня іхная задача».

Чытайце таксама: Навошта Шуневіч надзеў форму камісара НКВД

Адно з графіці з выявамі беларускіх чыноўнікаў, што зьяўляліся ў Менску ў 2017 годзе
Адно з графіці з выявамі беларускіх чыноўнікаў, што зьяўляліся ў Менску ў 2017 годзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG