Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фашызм і нацызм пачыналіся так жа, як сёньня кажа Эйсмант», — Канапацкая пра «дыктатуру як брэнд»


Ганна Канапацкая, архіўнае фота
Ганна Канапацкая, архіўнае фота

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая апублікавала на Facebook пост з рэзкім асуджэньнем выказваньня прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Эйсмант.

Паводле Ганны Канапацкай, дыктатура ніяк ня можа «па-рознаму ўспрымацца» і ня можа мець ніякага пазытыўнага сэнсу. Яна даводзіць: «дыктатура — гэта зло, кроў, сьмерць і вайна».

«Беларусы як ніхто іншы ведаюць і памятаюць, што такое сучасныя дыктатуры — італьянскі фашызм і нямецкі нацызм, — піша Канапацкая. — Пачыналіся яны гэтак жа сама, як сёньня кажа прэс-сакратар, прыкрываючыся дысцыплінай і парадкам. Чым скончыліся такія маніпуляцыі, беларусы добра ведаюць: сьмерцю мільёнаў нашых суайчыньнікаў».

Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам сувэрэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь ёсьць народ
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Артыкул 3

Дэпутатка нагадвае, што ў Канстытуцыі Беларусі, як і ў іншых эўрапейскіх дзяржавах, замацавана, што ўлада належыць народу. Яна мяркуе, што ўсхваляць дыктатуру значыць «фактычна падрываць канстытуцыйныя асновы беларускай дзяржавы».

Інтэрвію Натальлі Эйсмант, у якім яна казала пра «дыктатуру як брэнд Беларусі», было паказанае на дзяржаўным тэлеканале АНТ 7 сакавіка.

«Часам мне здаецца, што калі ня сёньня дык заўтра, ці пасьлязаўтра дакладна ў сьвеце можа паўстаць запыт на дыктатуру, — таксама казала Эйсмант. — Таму што за дыктатурай у нашым сёньняшнім разуменьні ў першую чаргу мы бачым, на мой погляд, парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае і спакойнае жыцьцё».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG