Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ распавяла кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава.
«Прэзыдэнт сказаў, значыць, мы павінны дакладна разумець, што гэта сыгнал да выкананьня», — адзначыла яна.
Аляксандар Лукашэнка правёў 1 сакавіка «Вялікую размову з прэзыдэнтам». Яна доўжылася больш за 7 гадзінаў — амаль рэкорд. Свабода вяла жывую трансьляцыю з камэнтарамі і спытала Лукашэнку пра транзыт улады.