Нямеччына выдасьць падазраванага ў забойстве баўгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, такое рашэньне прыняў Вышэйшы зямельны суд у Цэльле. Да экстрадыцыі падазраваны застанецца пад вартай у Нямеччыне.
21-гадовы Севярын Красіміраў быў затрыманы ў Нямеччыне па падазрэньні ў забойстве Вікторыі Марынавай. Па дадзеных сьледзтва, ён прыехаў у Нямеччыну з баўгарскага гораду Русе, дзе раней было знойдзена цела журналісткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарскія ўлады: забойства Марынавай не зьвязана зь яе журналісцкай дзейнасьцюСьледзтва мае дастатковую колькасьць доказаў, якія сьведчаць пра сувязь Красімірава зь месцам злачынства і ахвярай. У прыватнасьці, ДНК затрыманага супаў з біялягічным матэрыялам, знойдзеным на месцы злачынства. У 2007 годзе Красімірава быў судзімы за крадзеж каляровых мэталяў.
Пра забойства дырэктаркі і вядучай каналу TVN 30-гадовай Вікторыі Марынавай стала вядома 7 кастрычніка. Яе цела разам з рэчамі і аўтамабілем было выяўлена на поўначы Баўгарыі ў яе родным горадзе Рус. Апошняй тэмай, над якой яна працавала, быў скандал вакол крадзяжу сродкаў фондаў Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Славаччыне паліцыя затрымала падазраваных у гучным забойстве журналістаГэта ўжо трэцяе за год забойства журналіста, які займаецца расьсьледаваньнямі, у ЭЗ. У кастрычніку мінулага году на Мальце была забітая журналістка Дафнэ Каруана Галісія. У лютым сёлета ў Славаччыне забілі журналіста Яна Куціака з нявестай.